Новости Новости Беларуси

Власти пригласили представителей демсил в Слониме на круглый стол

Власти пригласили представителей демсил в Слониме на круглый стол

998 просмотров Слоним
19 апреля в исполкоме Слонимского района состоится круглый стол для обсуждения проблем социально-экономического развития региона, а также мер по обеспечению рабочими местами местных жителей. На его власти пригласили представителей демсил.

«Больш чым тыдзень таму актывіст прадпрымальніцкага Руху Віктар Марчык у СМІ казаў, што мы звернемся ў райвыканкам з прапановай правесці круглы стол. Мы занеслі зварот 10 красавіка. А праз некалькі гадзінаў даведаліся, што якраз у гэты дзень ранкам райвыканкам ужо вырашыў праводзіць круглы стол», — распавёў сябра Руху «За Свабоду» Алесь Масюк, які быў адзін з тых, хто звярнуўся да ўладай з прапановай.

«Мы, жыхары горада Слоніма, прадстаўнікі недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый якія ўваходзяць у склад Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні звяртаемся з прапановай правесці ў Слоніме «круглы стол» з шырокім прадстаўніцтвам», - было сказана ў звароце да ўладаў.

Аўтары выказалі занепакоенасць «рэзкім пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Слонімскім раёне і ў цэлым у Беларусі». Яны прасілі запрасіць на круглы стол прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, партый, актыўных грамадзян, прадпрымальнікаў, СМІ і прадстаўнікоў улады, каб абмеркаваць «праблемы і шляхі іх вырашэння»

Усяго пад зваротам да ўладаў падпісаліся 8 актывістаў мясцовай кааліцыі дэміслаў, акрамя сябра Руху "За Свабоду" таксама і прадстаўнікі "Перспектывы", БХД, Прафсаюз РЭП, партыі "Справядлівы свет", БНФ, грамадскага аб'язданння БНФ Адраджэнне, ТБМ.

«11 красавіка нам даслалі з райвыканкаму запрашэнне. Ад кааліцыі запрашаюць 3-4 чалавекі на круглы стол, які адбудзецца ў сераду, 19 красавіка ў 10.00 у райвыканкаме», — дадаў сябра Руху.

«Запрашаем вас і прадстаўнікоў недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў у колькасці 3-4 чалавек прыняць удзел у мерапрыемстве», — сказана ў запрашэнні ад райвыканкаму.

Па словах Масюка, 13 красавіка яны вырашаць, хто пойдзе ад кааліцыі, і што актывісты жадаюць данесці да ўладаў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости