Новости Новости Беларуси

73-летний координатор Движения «За Свободу» по Мозырю оштрафован за акцию

73-летний координатор Движения «За Свободу» по Мозырю оштрафован за акцию

200 просмотров Мозырь
Штрафом в 20 базовых величин (460 рублей) был наказан координатор Движения «За Свободу» по Мозырю Григорий Кривицкий за участие в акции 26 марта.

У Мазыры 26 сакавіка на плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб абмеркаваць Дэкрэт № 3. Акцыя не была санкцыяваная ўладамі, заяўку на яе падаваў Крывіцкі, але дазволу ад райвыканкаму не атрымаў. На самой акцыі ніхто затрыманы не быў, але пасля яе пратакол быў складзены на рэгіянальнага каардынатара Руху «За Свабоду».

Судовы працэс па гэтай справе цягнуўся два дні і завяршыўся ўвечары 11 красавіка. У матэрыялах справы было напісана: «публічна, дэманстратыўна выдзяляючыся з натоўпу, выражаў незадавальненне сацыяльна-эканамічнай палітыкай ураду».

«11 красавіка павінны быў выступіць намеснік кіраўніка мазырскага РАУС, а таксама відаэінжынер па сувязі, які здымаў акцыю на камеру. Намеснік не з’явіўся, як сказаў суддзя, па вельмі паважнай прычыне, бо знаходзіцца ў адпачынку па-за межамі раёну», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Дзяніс Рабянок, які прысутнічаў на працэсе.

«Відэаінжынер» распавёў тое ж, што запісана ў пратаколе: маніторылі горад, заўважылі натоўп людзей, звязаліся з гарвыканкамам, дзе паведамілі, што дазволу не давалі, папярэдзілі ўдзельнікаў, што яны будуць несці адказнасць, а тыя не адрэагавалі.

Крывіцкі не адмаўляў свайго ўдзелу ў акцыі і пацвердзіў, што падаваў заяўку на пікет. Актывіст выказаў непаразуменне, чаму ён не можа выйсці на плошчу, каб паразмаўляць пра праблемы.

Суддзя вынес рашэнне, што ён вывучыў матэрыялы справы, і віна гарадскога каардынатара Руху цалкам пацвердзілася. З улікам таго, што падсудны — пенсіянер і інвалід, яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе штрафу ў 20 базавых велічыняў.

«Я не разумею, за што пакаранне. Людзі не парушалі грамадскі парадак, на прыступ адміністрацыі не ішлі, міліцыянты самі казалі, што ніякіх парушэнняў не было, ні лозунгаў, ні сцягоў. Калі па такой логіцы дзейнічаць, то трэба браць шлюбныя картэжы, выклікаць АМАП», — сказаў Дзяніс Рабянок, назваўшы тое, што адбываецца ў Беларусі няспыннай хваляй рэпрэсій, якія ўлада ў чарговы раз абрынула на актывістаў па ўсёй краіне.

Фота Дзяніса Рабянка і Стаха Мазырскага

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости