Новости Новости Беларуси

«Власти сделали из страны тюрьму», — Эдвард Дмуховский отбыл 15 суток

«Власти сделали из страны тюрьму», — Эдвард Дмуховский отбыл 15 суток

375 просмотров Гродно
О Дне Воли и еще 14 дней в тюрьме Свободе рассказал член Движения «За Свободу» и правозащитник Эдвард Дмуховский.

Эдварда Дмухоўскага асудзілі на 15 сутак пасьля «Марша недармаедаў», які адбываўся ў Горадні 15 сакавіка. Дмухоўскі тады выступаў на плошчы Леніна. Сёньня яго на волі сустракалі сябры і карэспандэнт Свабоды.

— Эдвард, як пачуваесься пасьля 15 сутак?

— Нармальна пачуваюся, скардзіцца ня буду. Умовы як у турме — духата, горача, але вада была нават цёплая, выводзілі на шпацыр. Ад ежы я адразу адмовіўся, напісаў заяву, я нават не паспытаў іх баланды, жыў з таго, што перадавалі сябры і родныя з волі. Зрэшты, мне так параілі зрабіць сябры. Дзякуй усім, хто дасылаў мне лісты, паштоўкі, перадачы. Гэта было вельмі важным для мяне.

— З кім табе даводзілася сядзець разам у камэры?

— Кантынгент — бамжы, крымінальнікі, дэбашыры, дробныя хуліганы... Але да мяне яны ставіліся нармальна, маўляў, што ты тут робіш, ты ж сядзіш ні за што. Зрэшты, яны ўсе добра арыентуюцца ў тым, што адбываецца ў краіне. Дарэчы, ім ніхто не прыносіў перадач, я частаваў іх тым, што прыносілі мне, і ім было вельмі прыемна. Адзіная праблема была, калі ў іх сканчаліся цыгарэты. Тады яны папросту не знаходзілі сабе месца.

 Як яны арыентуюцца ў тым, што адбываецца ў краіне?

— Так, яны, як і ўсе людзі, кажуць, што Лукашэнка ўжо надакучыў, што ўладу трэба мяняць, што ён давёў краіну да ручкі. Кожны расказваў, як іх садзяць на суткі, як адмыслова пільнуюць, падстаўляюць, а потым судзяць. Я шмат новага даведаўся пра нашу міліцыю. І прыхільнікаў цяперашняй улады і прэзыдэнта я тут не сустрэў.

— А што да тых людзей, якія вас ахоўвалі — яны падтрымліваюць уладу?

— Ад іх можна было пачуць толькі брудную лаянку, роў, крык незразумела дзеля чаго. Я нават запісваў іх выразы, некалі апублікую. Сыстэма трымаецца толькі на тым, што карае чалавека, нічога іншага яна не дае: галоўнае — прынізіць чалавека. А каго яны падтрымліваюць — цяжка зразумець...

 Ты сядзеў якраз у Дзень Волі. Ці памятаеш той дзень?

— Так, памятаю. Мяне якраз перакідвалі з аднае камэры ў іншую, але я ўвесь час думаў пра тое, што адбываецца ў Менску, хваляваўся. І потым зразумеў, што мае хваляваньні былі небеспадстаўныя. Але ў душы я адчуваў, што менавіта сёньня Дзень Волі.

— А як было з атрыманьнем інфармацыі?

— Я хоць і запозьнена, але атрымліваў газэты празь перадачы ад сяброў і родных. З сабой узяў некалькі кніжак і чытаў.

— Пра што там думалася?

— Калі нарэшце ўсё гэта скончыцца, калі скончыцца гэтая турма ў нашай краіне! Там асабліва відавочна, што ўсе беды ў нашым грамадзтве ад бяздарнага кіраўніцтва, якое завяло краіну ў такі тупік. Людзі пʼюць ад бездапаможнасьці, таму што ня маюць працы і заробку. Уся праблема, што больш чым за 20 год свайго панаваньня яны так і не далі магчымасьці людзям свабодна працаваць, зарабляць грошы. Яны зрабілі з нашае краіны суцэльную турму.

— За гэтыя дні на волі ўсталявалася сапраўднае вясеньняе надворʼе. Там яно адчувалася?

— Так, тут сонейка напоўніцу, прыемна. А там, праз краты, яно зусім маленькае. І дыхаецца тут вельмі добра, паветра сьвежае. Таму трэба абавязкова працягваць тое, што робім, і дабівацца тае Беларусі, пра якую мы ўсе марым, каб гэтае сонейка заўсёды сьвяціла нам напоўніцу.

Міхал Карневіч

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости