Новости Новости Беларуси

В Пинске запущен судебный конвейер

В Пинске запущен судебный конвейер

413 просмотров Пинск
В суде Пинского района судят участников акции 26 марта, которая прошла в поддержку задержанных на День воли активистов. Всего запланировано как минимум 12 судов.

Судзяць не толькі актывістаў, але і выпадковых людзей, распавёў сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду», праваабаронца Алесь Рамановіч, у якога самога сёння суд.

Два суды прайшлі 4 красавіка, мясцовыя жыхары, якія выходзілі на акцыю, атрымалі штрафы па 10 базавых. «Людзі адмаўляліся што яны прысутнічалі мэтанакіравана. Патрапілі туды, выпадкова праходзілі», - дадаў актывіст.

5 апреля судзілі былога дэпутата, якому праз 9 дзён спаўняецца 83 гады, ён таксама атрымў штраф - 10 базавых велічыняў. «Потым, чалавека, які не хоча свяціцца в СМІ. Ён задаваў сведкам-міліцыянтам пытанні. Сведкі не маглі паясніць дакладна, ў які перыяд часу ён быў на плошчы і ў якой частцы плошчы. Проста кажуць усе адно і тое ж. Як быццам іх хто інструктаваў. Суддзя не прыняў да ўвагі што сведкі даюць недакладныя сведчанні», - адзначыў Рамановіч.

Па ягоных словах, суддзя не прапанаваў нават апошняе слова сказаць, не аб'яўляў перапынак для вынясення рашэння. «Проста цяжка ўздыхнуў, сказаў, што віна ў правапарушэнні ёсць і прызначыў штраф 8 базавых велічынь», - прыгадаў актывіст Руху.

Сёння ў Пінску пройдуць тры суды, у тым ліку над Рамановічам, 7 красавіка – яшчэ тры працэсы.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #566 16.04.2017 00:22 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    ТАКИМ ЧЫНОМ ПИНСК ДОЛУЧАЕЦЦА ДО АМЭРЫКИ!... скажытэ ДИДУ, ШЧО АМЭРИКА ЁГО ЗА ЧОЛОВИКА ЛЫЧЫТЬ !!! ...

Последние новости