Новости Новости Беларуси

Губаревич: у властей Беларуси есть шанс исправить свои ошибки

Губаревич: у властей Беларуси есть шанс исправить свои ошибки

1081 просмотр Минск
Идет обсуждение о введении точечных, визовых санкций в отношении тех, кто принимал участие в репрессиях против участников мирных акциях протеста, сказал сегодня на пресс-конференции председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

Еўрапейскія палітыкі пасля дзеянняў рэжыму кажуць не толькі пра магчымае вяртанне кропкавых санкцыяў, але і эканамічных, адзначыў Губарэвіч.

«На сёння мы кажам пра магчымае ўвядзенне персанальных санкцыяў супраць суддзяў, прадстаўнікоў сілавых органаў, хто ўдзельнічаў у разгонах мірных дэманстрацыяў і збіцці людзей, якія выйшлі на мірныя акцыі», — сказаў старшыня Руху.

Палітык падкрэсліў, што сёння важна думаць пра пэўныя інтарэсы Беларусі як краіны. «З аднаго боку ёсць Расія, якая гатовая скарыстацца любымі праблемамі ў нашай краіне, каб узмацніць уплыў на Беларусь», — заявіў Юрый Губарэвіч.

У гэтых умовах важна, дадаў ён, адчыніць вакно на Захад. «Але ў гэтым вакне Лукашэнка павінны бачыць неабходнасць не толькі эканамічных, але і палітычных рэформаў. Усё ў руках у беларускага рэжыму: трэба выпусціць палітзняволеных, спыніць крымінальныя справы супраць патрыётаў, адмовіцца ад практыкі збіцця ўдзельнікаў мірных сходаў, даць магчымасць людзям публічна выказваць сваю пазіцыю на плошчах», — сказаў ён.

Такім чынам, лічыць старшыня Руху «За Свабоду», будзе наладжаны дыялог, важны ўнутры краіны. «Па гэтым шляху, магчыма, не проста але вельмі важна прайсці», — падкрэсліў Юрый Губарэвіч.

Будзе падрыхтаваная рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі, сказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. «Гэта не чарговая папера — гэта афіцыйная пазіцыя ўплывовай еўрапейскай арганізацыі», — падкрэсліў ён.

Правацэнтрысты працягнуць арганізоўваць мірныя акцыі пратэста. 9 красавіка акцыя пройдзе на стадыёне ў Бабруйску, шмат пададзена заявак у Брэсцкай вобласці — гэта ўсё будзе тэст рэжыму, адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

«Далучымся на 1 траўня да легальнай акцыі „Марш салідарнасці“, які арганізуюць прафсаюзы», дадаў ён.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #548 03.04.2017 21:08 @ Алесь Рамановіч

    Ўсё правільна. Рэжым павінен баяцца ўвадзення санкцый, але жорсткія санкцыі сыграюць на руку Расіі. Патрэбная вельмі граматная палітычная гульня, каб не нашкодзіць.

  • #550 04.04.2017 16:14 @ квучак

    РЭЖЫМ ЛУКИ НАС ДАСТАТКОВА УЦЯГНУУ У РАСЕЮ И ДАЛЕЙ УЦЯГНЕ ЯШЧЭ БОЛЬШ... ТОЛЬКИ БЕЗКАМПРАМИСНАЯ БАРАЦЬБА З ИМ ВЫРВЕ НАС З ИМПЭРСКИХ ПУТАУ!... АЛЕСЬ! КАБ ГАЛАВА ДОБРА ПРАЦАВАЛА АКРАМЯ ЦУКРУ ТРЭБА ЕСЬЦИ И ВАРЭННЕ...

  • #553 06.04.2017 02:02 @ квучак

    КАЛИ ЯШЧЭ НЕ ЗУСИМ ПРАГНУЛИСЯ ПЕРАД РЭЖЫМАМ, ЯК КАМУСЬЦИ ЗДАЕЦЦА, ТО ПРАГНЕМСЯ ЯШЧЭ ТРОШАЧКИ..., А ВОСЬ У ЯГО СУМЛЕННЕ НАРОДЗИЦЦА....--- ПРЫНЯСЕМ ЭУРОПУ У ПРАЗИДЭНЦКИЯ ПАЛАЦЫ...

Правоцентристская коалиция

Последние новости