Новости Новости Беларуси

Областной суд отказал Христофору Желяпову в жалобе на незаконный арест

Областной суд отказал Христофору Желяпову в жалобе на незаконный арест

857 просмотров Витебск
Витебский областной суд отказался отменить арест в 12 суток члену Совета Движения «За Свободу» Христофору Желяпову за организацию акции 25 марта.

«Сёння ў Віцебскім абласным судзе суддзя Смалякова пакінула ў сіле рашэнне Кастрычніцкага суда», - распавёў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці Леанід Гаравы, які прысутнічаў на разглядзе справы.

Па ягоных словах, адвакат Марыя Гарабачова 45 хвілінаў аргументавана ўказвала на нормы беларускага заканадаўства, якія былі парушаны пад час працэсу над Хрыстафорам Жаляпавым.

«Адвакат доказна паказала што пад час працэсу суддзя фармальна разглядаў справу, таксама неаб'ектыўна вывучаў абставіны падзей 25 сакавіка ў Віцебску, а таксама няправільна тлумачыў і прымяняў нормы артыкула 23.34 КоАП», - дадаў Гаравы.

Як лічыць абласны каардынатар Руху «За Свабоду», ад самага пачатку пасяджэння суддзя трымаўся толькі версіі міліцыянтаў.

«Пры гэтым ён не даў ацэнку такому, напрыклад, факту, як складанне пратаколу без вывучэння змантаванага відэазапісу падзей 25 сакавіка ў Віцебску. Бо Хрыстафора Жаляпава затрымалі 26 сакавіка, участковы адразу склаў пратакол і толькі 27 сакавіка да справы была дададзеная зманціраваны запіс акцыі святкавання Дня Волі», - патлумачыў Гаравы.

У выніку суддзя Смалякова заявіла, прысуд Жалярпаву застаецца ў сіле.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости