Новости Новости Беларуси

Губаревич: Репрессиями белорусские власти продемонстрировали страх и отчаянье

Губаревич: Репрессиями белорусские власти продемонстрировали страх и отчаянье

828 просмотров
Председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич представил Беларусь на саммите EPP на Мальте.

Сёння для Беларусі надышлі цяжкія часы, сказаў еўрапейскім палітыкам Юрый Губарэвіч.

«Толькі некалькі дзён таму разам з калегамі з правацэнтрысцкай кааліцыі, я быў арыштаваны на 15 сутак. Нашай адзінай віной была падтрымка хвалі мірных народных пратэстаў супраць самагубнай сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Лукашэнкі», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду».

Ён адзначыў, што на вуліцы выйшлі дзясяткі тысячаў людзей. «Яны патрабавалі працы, рэформаў і, перад усім, павагі. Лукашэнка вырашыў ужыць супраць іх палітычныя рэпрэсіі. Больш за 900 чалавек уключна з журналістамі і правабаронцамі былі затрыманыя, збітыя, арыштаваныя ці аштрафаваныя», — сказаў палітык.

Па ягоным меркаванні, «гэтыя рэпрэсіі не паказалі моц, а прадэманстравалі моцны страх і адчай уладаў».

Губарэвіч адзначыў, што дэмакратычныя сілы Беларусі віталі б асцярожную, але паслядоўную палітыку абумоўленага і крытычнага дыялогу паміж Еўропай і Беларуссю.

Гэты дыялог павінны базіравацца на наступных прынцыпах: спыненне палітычных рэпрэсіяў і вызваленне арыштаваных, рэфармаванне беларускай эканомікі і пашырэнне магчымасцяў для малога і сярэдняга бізнесу, увязванне эканамічнай дапамогі і інвестыцый з палітычнымі рэформамі (зменай заканадаўства аб выбарах, правядзеннем свабодных выбараў), а таксама пашырэнне правоў і свабодаў чалавека. Губарэвіч звярнуў увагу на тое, што «сёння рэжым выкарыстоўвае еўрапейскія фонды праз сетку кантраляваных урадам НДА».

«Еўропе патрэбная стабільная і квітнеючая Беларусь, якая можа мірна супрацоўнічаць з усімі суседзямі. Гэтаму перашкаджаюць дзве асноўныя пагрозы: агрэсіўная Расія і аўтарытарны рэжым Лукашэнкі. Абодвум можа супрацьстаяць праеўрапейская грамадзянская супольнасць. Грамадства гатовае адстойваць дэмакратычную, вольную і незалежную, праеўрапейскую Беларусі», — заключыў Юрый Губарэвіч.

У саміце Еўрапейскай народнай партыі прынялі ўдзел больш за 40 чалавек. Сярод іх прэзідэнт ЕНП Жозеф Доль, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, кіраўнік Еўрапарламента Антоніа Таяні, Сільвіа Берлусконі экс-старшыня Савета міністраў Італіі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #547 31.03.2017 05:42 @ Леанід

    З арыштаў палітычна рэпрэсаваныя выйдуць, а справы па выплатах штрафаў будуць цягнуцца. Варта даўно з самага пачатку рэпрэсій патрабаваць адмены палітычна матываваных прысудаў грамадзянам за удзел у акцыях пратэсту. І гэту пазіцыю давадзіць салідарным з Беларуссю. Таму - спыненне і вызваленне ( якога не будзе, а аплаты за ненавязлівы сэрвіс па 11 руб за суткі будзе) -- НЕДАСТАТКОВА...

  • #552 06.04.2017 01:54 @ квучак

    ... и друг диктаторов с. бирлускони принял удел???... и вы его не освистали???...

Последние новости