Новости Новости Беларуси

Виталий Амелькович получил штраф по обвинению в призывах на День Воли

Виталий Амелькович получил штраф по обвинению в призывах на День Воли

1556 просмотров Слуцк
Штраф 15 базовых величин — решение Слуцкого районного суда по делу областного координатора Движения «За Свободу» Виталия Амельковича.

Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча. Яго абвінавачвалі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства (ч.1 23.34 КоАП) за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» малюнка і тэксту пра Дзень Волі.

«Сёння адбыўся суд, яго вёў суддзя Тарасюк. Прыйшло каля 10 чалавек групы падтрымкі, у тым ліку былі сябры Руху «За Свабоду» Юлія Балакір і Юрый Мяцельскі. З міліцыі ніхто не прыйшоў. Не было і сведак», - распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, «калі суддзя даведаўся, што мяне няма, суддзя абвясціў перапынак, каб удакладніць «прычыну няяўкі»». Праз паўгадзіны Тарасюк вярнуўся і агучыў матэрыялы справы, прачытаў заяву, у якой Амяльковіч прасіў пра перанос суда на 30 сакавіка ці пазней, бо па асабістых прычынах не мог прысутнічаць на гэтым пасяджэнні.

«У заяве я пазначаў, што я не прызнаю сябе вінаватым. Я хацеў, каб справу разглядалі ў маёй прысутнасці», - падкрэсліў Віталь Амяльковіч.

Суддзя палічыў гэта непаважнай прычынай і тут жа без перапынку вынес рашэнне – штраф 15 базавых велічыняў.

«Гэта палітычная справа. Для іх было самае галоўнае, каб я не паехаў у Мінск на святкаванне Дня Волі. Я не лічу, што сваім допісам заклікаў кагосьці на акцыю. Да таго ж, падвоенае пакаранне – арышт і штраф – гэта ганебная практыка. Таму планую абскарджваць рашэнне суда», - заключыў Віталь Амяльковіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

День Воли

Последние новости