Новости Новости Беларуси

По политическим мотивам милиция арестовала машину активистки Движения «За Свободу»

По политическим мотивам милиция арестовала машину активистки Движения «За Свободу»

884 просмотра Слуцк
После задержания координатора по Минской области Виталия Амельковича милиция задержала и активистку Юлию Балакир. На основании того, что автомобиль активистки будто в угоне, его забрали на штрафстоянку, где он находится уже пять дней.

Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча. Праз двое сутак ён быў вызвалены да суда.

«Мы ехалі ў бок дома Віталя ў вечар яго затрымання, калі дарогу перагарадзілі супрацоўнікі ДАІ. Яны прапанавалі мне праехаць у пастарунак», — распавяла сайту Pyx.by Юлія Балакір. Актывістка Руху «За Свабоду» адзначыла, што яна працуе таксісткай, таму гэтая машына — адзіны сродак для існавання і заробку.

Па яе словах, у якасці прычыны ёй указалі на хібы машыны. А ўжо ў пастарунку на размове з ёй прысутнічала кіраўніцтва міліцыі горада. Муж Юліі Балакір прыехаў у Слуцкі РАУС даведацца, што з жонкай. З ім недзе апоўначы правялі прафілактычную гутарку «пра недапушчальнасць удзелу ў масавых мерапрыемствах».

Потым было прынятае рашэнне адагнаць машыну на штрафстаянку для правядзення нумароў кузава, бо ўзніклі падазрэнні, ці не знаходзіцца яна ва ўгоне.

«ДАІ-шнікі пры гэтым мне сказалі, што ведаюць, што ўсё нармальна, але такі загад», — прыгадала Балакір.

Па яе словах, потым ёй у міліцыі паведамілі, што будуць правяраць, ці не ва ўгоне машына. У выніку аўтамабіль да гэтага часу на штрафстаянцы, экспертыза прызначаная на 30 сакавіка.

«Безумоўна, гэта справа мае палітычны падтэкст. Юлія і Дзяніс Балакіры ўжо неаднаразова траплялі пад ціск мясцовай улады і міліцыі. Дадзеную сітуацыю я разглядаю ў тым ліку і як помсту слуцкай міліцыі Юліі, якая зусім нядаўна дамаглася праз суд ад той жа слуцкай міліцыі пераразгляду сваёй справы і вяртання сабе правоў кіроўцы», — пракаментаваў сітуацыю абласны каардынатар Руху Віталь Амяльковіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости