Новости Новости Беларуси

Жаляпаў — 12 сутак, Бабін — 7 сутак

Жаляпаў — 12 сутак, Бабін — 7 сутак

653 просмотра Витебск Новогрудок
За арганізацыю несанкцыяванага масавага мерапрыемства сябра Рады Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў асуджаны на 12 сутак. Сябра Руху Вадзім Бабін атрымаў 7 сутак за непадпарадкаванне міліцыі.

25 сакавіка ў Віцебску прайшло несанкцыянаванае святкаванне Дня Волі, Жаляпаў выступаў на ім, а потым быў затрыманы.

Пра прысуд Жаляпаву паведаміў сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў. Па ягоных словах, зранку міліцыя выгнала з залі суда людзей, якія прыйшлі падтрымаць затрыманых. «Паабяцалі, што затрымаюць і выгналі», - сказаў Гаўруцікаў.

Сябра Руху «За Свабоду» Вадзіма Бабіна на 7 сутак асудзілі ў Карэлічах. Як распавёў ягоны брат, міліцыянты сцвярджалі, што нехта наклеіў налепку з Пагоняй, і яны шукалі, хто гэта зрабіў. А Вадзім Бабін быццам бы адмовіўся належным чынам прад'явіць дакументы, калі яго пра гэта папрасілі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости