Новости Новости Беларуси

В Слуцке задержаны Виталий Амелькович и Юлия Балакир

В Слуцке задержаны Виталий Амелькович и Юлия Балакир

754 просмотра Слуцк
Вечером 24 марта в Слуцке люди в штатском задержали координатора Движения «За свободу» по Минской области Виталия Амельковича.

Пра гэта інтэрнэт-газеце «Салідарнасць» паведаміла відавочца затрымання:

— Мы выпадкова сустрэліся ў краме «Белмаркет». Віталь мне сказаў, што за ім сочаць. Я адказала: у цябе параноя! А праз некалькі хвілін яго ўзялі на выхадзе з крамы. Да яго падышлі двое мужчын у цывільным, паказалі пасведчанні, сказалі, што затрымліваюць па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Узялі пад рукі і павезлі на нейкім чорным аўтамабілі.

Паводле яе словаў, Віталь Амяльковіч 25 сакавіка збіраўся ехаць у Мінск на Дзень Волі.

Пасля затрымання дома ў Амяльковіча правялі ператрус: забралі ноўтбук, тэлефон, сістэмны блок, плакат «Слуцкі збройны чын», выявы з Аляксандрам Мілінкевічам, магніты «Белсат не БТ» і інш.

Па наяўнай інфармацыі, актывіста абвінавачваюць у закліку да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, распаўсюджанага ў сацсетках. Віталь знаходзіцца ў Слуцкім РАУС. Суд павінен адбыцца ў панядзелак.

Малюнак, які прыцягнуў увагу міліцыі

Са Слуцкім РАУС звязаўся сябра Рады Руху «За Свабоду», памочнік дэпутата Віктар Янчурэвіч. «У Слуцкім РАУС дзяжурны не ведае, за што затрыманы Амяльковіч. Ідзе разбіральніцтва, участковыя працуюць», — адзначыў Янчурэвіч.

«З прычыны Амяльковіча», як патлумачыла міліцыя сваякам у тэлефанаванні на 102, затрымана актывістка Руху «За Свабоду» Юлія Балакір. Жанчыну спыніла ДАІ, калі яна вярталася дадому з працы (працуе таксісткай). Інспектары, не назваўшы прычыны затрымання, загадалі праехаць за імі.

Дзяніс Балакір, муж Юліі, паехаў у Слуцкі РАУС даведацца, што з жонкай. Апоўначы з ім там правялі прафілактычную гутарку «аб недапушчальнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах». Таксама супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што машыну таксі, на якой ездзіць Юлія, правяраюць — ці не знаходзіцца яна ў угоне.

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости