Новости Новости Беларуси

Оргкомитет празднования Дня Воли утвердил маршрут шествия

Оргкомитет празднования Дня Воли утвердил маршрут шествия

978 просмотров Минск
Учитывая нарушение законодательства со стороны властей, которые в определенный законом срок не дали ответа на заявку, оргкомитет празднования Дня Воли утвердил маршрут проведения до получения разрешения на акцию.

Аргкам зацвердзіў наступны сцэнарый: збор удзельнікаў у 14-00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, там жа адбудзецца мітынг. Далей шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, там будзе праведзены мітынг і акцыя завершыцца.

«Улічваючы негатыўны досвед падзеяў 2010 году, любыя адхіленні ад гэтага сцэнару, у тым ліку працяг руху і выхад на плошчу Незалежнасці, з’яўляюцца небяспечнымі і безадказнымі», — заявілі аўтары заявы.

Аргкам заклікаў праваахоўныя органы «выканаць свой асноўны абавязак — забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзянаў на правядзенне мірнай акцыі і не перашкаджаць правядзенню мірнага мерапрыемства». Таксама палітыкі звярнуліся да ўдзельнікаў акцыі, якіх папрасілі у выпадку перакрыцця руху не набліжацца да супрацоўнікаў міліцыі і не ўступаць з імі у сутыкненні.

У аргкамітэт уваходзяць Партыя БХД, АГП, БНФ, Рух «За свабоду», Рух салідарнасці «Разам». Заява была падпісаная ўсімі суб’ектамі камітэту. Ад Руху «За Свабоду» дакумент падпісаў намеснік старшыні Руху Юрый Меляшкевіч. Прадстаўнік Руху салідарнасці «Разам» падпісаў заяву з заўвагай.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

День Воли

Последние новости