Новости Новости Беларуси

Областной координатор Движения «За Свободу» заявил об угрозах со стороны КГБ

Областной координатор Движения «За Свободу» заявил об угрозах со стороны КГБ

840 просмотров Новогрудок
Подкупом и запугиванием действовали два неизвестных человека, которые пришли к координатору Движения «За Свободу» по Гродненской области Вадиму Левон на работу и представились сотрудниками КГБ. По их словам, они хотели бы получать информацию о деятельности Движения.

«Гэтыя два чалавекі прыйшлі да мяне на працу недзе ў 16.00. Мяне папярэдзілі, што будуць „людзі з заводу“. Без пропуска ў нас нельга патрапіць на тэрыторыю прадпрыемства, таму размаўлялі за тэрыторыяй», — распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон.

Па ягоных словах, размова доўжылася 2 гадзіны. За гэты час невядомыя спачатку спрабавалі падкупіць, а потым запужаць абласнога каардынатара Руху.

«Цікавіліся грашыма, фінансаваннем арганізацыі, дзейнасцю ў Гродзенскай вобласці. Іх пужала што мы набіраем людзей і актыўна мабілізуемся. Папярэдзілі, што любыя дзеянні ў вобласці — пад маю адказнасць», — распавёў Левон.

Пасля таго, як ён ад супрацы адмовіўся, танальнасць размовы змянілася. «Сказалі: „Шчасця тваім дзецям, глядзі па баках, калі будзеш пераходзіць дарогу“. Пужалі, што звольняць, пасадзяць», — дадаў сябра Рады Руху «За Свабоду».

У канцы размовы яны пакінулі нумар тэлефону і далі месяц падумаць. «Другі, маладзейшы, сказаў: „Пакінь яму свой нумар тэлефону“. І той кажа: „Я табе пакідаю нумар афіцэра КДБ, надумаеш, звані“», — прыгадаў Вадзім Левон.

Абласны каардынатар пасля няўдалай спробы вярбоўкі не плануе спыняць грамадска-палітычную дзейнасць.

«КДБ на Гарадзеншчыне няўважліва слухае кіраўніка дзяржавы i шукае „ворагаў народа“ перш за усё сярод праеўрапейскiх i прабеларускiх актывiстаў. У іх свае інструкцыі, у нас свая мэта — вольная незалежная Беларусь», — пракаментаваў дзеянні гродзенскага КДБ сябра Рады Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости