Новости Новости Беларуси

Леанід Гаравы заклікаў улады вызначыць месцы ў цэнтры гарадоў для масавых мерапрыемстваў

Леанід Гаравы заклікаў улады вызначыць месцы ў цэнтры гарадоў для масавых мерапрыемстваў

409 просмотров Витебск Городок
У знак пратэсту супраць рэпрэсіяў у адносінах да ўдзельнікаў мірных акцыяў і парушэнняў дзяржавай закона пра масавыя мерапрыемствы каардынатар Руху «За Свабоду» ў Віцебскай вобласці Леанід Гаравы адклікаў подпіс з заяўкі на 25 сакавіка.

«Згодна з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення названых мерапрыемстваў вызначаецца законам», — сказана ў распаўсюджанай Гаравым заяве.

Ён прыгадаў, што «на працягу апошняга часу грамадзяне Рэспублікі Беларусь на шматлікіх мірных шэсцях і мітынгах выказваліся за адмену Дэкрэта № 3, за пераадоленне крызісу, які прывёў да значнага пагаршэння жыцця людзей, праз зыход кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». З большага, адзначыў каардынатар Руху ў Віцебскай вобласці, гэтыя мерапрыемствы адбываліся без падачы заявак і ў значнай ступені былі стыхійнымі, у тым ліку і таму, што «правапрымяненне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах дазваляе чыноўнікам маніпуліраваць канстытуцыйным правам грамадзян і не дазваляць афіцыйнага правядзення масавых мерапрыемстваў».

Гэтая праблема, лічыць Гаравы, востра стаіць і ў Віцебскай вобласці. «За увесь час існаванне гэтых бюракратычных перашкодаў у г. Віцебску амаль ніхто не мог атрымаць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства», — нагадаў ён.

Да таго, дадаў абласны каардынатар Руху, распачатая кампанія пераследу грамадзян, якія прысутнічалі або ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту, гэтыя «дзеянні праваахоўных брутальна парушаюць нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, міжнародныя абавязкі краіны».

«Зыходзячы з вышэй адзначанага прапаную вызначыць да 25 сакавіка ў г. Віцебску і ў іншых гарадах Віцебшчыны месцы ў цэнтральнай частцы гарадоў для правядзення масавых мерапрыемстваў — сходаў, мітынгаў, пікетаванняў — па заяўным прынцыпе без пабораў з боку міліцыі, медустаноў і камунальнікаў. Гэта будзе спрыяць мірнаму дыялогу ў грамадстве для абмеркавання існуючых праблемаў і пытанняў, а таксама ўмацаванню незалежнасці Беларусі», — прапанаваў Гаравы.

У выніку ён адклікаў «свой подпіс пад заявай, пададзенай у Віцебскі аблвыканкам 9 сакавіка» і зняў з сабе «абавязкі па правядзенню шэсця і мітынгу 25 сакавіка ў г. Віцебску».

«Асноўныя прычыны адклікання подпісу выкладзены ў заяве. Першая, гэта тое што праваахоўчая сістэма Беларусі замест выканання сваіх абавязкаў па падтрыманню парадку распачала палітычны пераслед актывістаў у рэгіёнах», — патлумачыў Леанід Гаравы сайту Pyx.by.

Па-другое, дадаў Гаравы, віцебскія ўлады не зрабілі ніякіх крокаў насустрач мірным пратэстам, а арганізавалі чарговы хапун у Воршы і праз палітычнаматывааваныя прысуды незаконна пакаралі прысутных і удзельнікаў мірнай акцыі арыштамі і вялікімі штрафамі.

«Для мяне асабіста 25 сакавіка — галоўнае свята года, бо ў гэты дзень беларусы годна заявілі пра сваю дзяржаўнасць. І гэты дзень я адзначу разам з аднадумцамі. Бо беларусы маюць права на свабоду сходаў, мітынгаў, свабоду слова. І гэтым канстытуцыйным правам павінны карыстацца без забаронаў чыноўнікаў», — падкрэсліў абласны каардынатар Руху.

Па ягоных словах, святочныя мерапрыемствы да гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР плануюцца ў шэрагах суполак Віцебскай вобласці: ускладанне бел-чырвона-белых букетаў да помнікаў, месцаў, звязаных з гісторыяй дзяржаўнасці, святочныя сходы, сустрэчы «Ад БНР да сучаснай дзяржаўнасці».

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости