Новости Новости Беларуси

В Бресте организацией Дня Воли займется коалиция демсил

В Бресте организацией Дня Воли займется коалиция демсил

353 просмотра Брест Барановичи
В Бресте демократические силы намерены провести совместную акцию в День Воли. Шествие и митинг в центре города планируют 25 марта областные структуры Движения «За Свободу», Партии БНФ, БСДП (Громада), ОГП, независимых профсоюзов, общественных организаций.

Для падрыхтоўкі і правядзення акцыі створаны арганізацыйны камітэт. Заяўку на правядзенне мерапрыемства падаў 10 сакавіка ў Берасцейскі гарвыканкам сябра Руху "За Свабоду", кіраўнік абласной суполкі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

«Арганізатары гэтай акцыі лічаць яе актуальнай у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтае мерапрыемства павінна паказаць вернасць найвышэйшым каштоўнасцям: свабодзе і незалежнасці, а таксама імкненне да мірнага вырашэння эканамічных і палітычных праблем у краіне шляхам адкрытага абмеркавання і сумеснага прыняцця рашэнняў», — паведаміў Шыманскі.

Паводле яго слоў, на мітынгу плануецца абмеркаваць шэраг праблем рэгіянальнага і рэспубліканскага маштабу.

«Мы будзем патрабаваць вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці ўсіх асуджаных удзельнікаў мірных пратэстаў супраць дэкрэта № 3 і поўнай яго адмены, — сказаў Шыманскі. — Акрамя гэтага, ёсць праблемы з абаронай інтарэсаў брастаўчан пры прыняцці рашэнняў на ўзроўні гарвыканкама. Нярэдка меркаванні жыхароў ігнаруюцца. Таксама мы лічым, што сёння грамадства пазбаўленае магчымасці змяніць уладу праз выбары, якія праходзяць непразрыста. Вырашэння гэтых праблем мы таксама будзем патрабаваць ад улады».

"Заклікаю ўсіх жыхароў вобласці прыязджаць на Дзень Волі менавіта ў Брэст - у Мінску і без нас шмат людзей, а неабходна паказаць уладам, што ёсць і ў рэгіёнах масавае абурэнне народа. Мы і мінчан гэтым падтрымаем, і ўладам не дадзім змагацца з людзьмі. Выступы павінны быць усюды!". - адзначыў каардынатар Руху "За Свабоду" у Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.

Источник: by.belapan.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости