Новости Новости Беларуси

Сілкова будуць судзіць за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў

Сілкова будуць судзіць за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў

343 просмотра Могилев Городок Минск
Шэсць гадзінаў пратрымалі ў пастарунку каардынатара Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці, аднаго з заяўнікаў Марша Недармаедаў у Магілёве Алеся Сілкова.

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Магілёўскай вобласці, заяўнік сённяшняга Маршу недармаедаў Алесь Сілкоў быў дастаўлены сёння ў РАУС.

«Першыя тры гадзіны мяне пратрымалі пад падставай, што разбітая машына, запытваліся, ці не маю я з кім непрыяцельскіх адносінаў. Праз тры гадзіны павезлі ў пракуратуру», — сказаў сайту Pyx.by Алесь Сілкоў.

Па ягоных словах, намеснік генеральнага пракурора па Магілёву зачытаў афіцыйнае папярэджанне, што я нясу адказнасць за марш недармаедаў. Сілкоў падкрэсліў, што яго самога праз затрыманне на маршы не было.

«Потым зноў прывезлі ў РАУС. У 20.20 я ўжо вырашыў, што кудысьці мяне адпраўляюць, але потым аддалі дакументы і сказалі: «Чакайце позву», — дадаў абласны каардынатар Руху.

Ён лічыць свой выпадак унікальным: гледзячы па ўсім, яго чакае суд за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў.

Адзначым, што сёння адбыліся шэраг акцыяў пратэсту па ўсёй Беларусі. Па дарозе ў Віцебск быў затрыманы каардынатар па Віцебскай вобласці Леанід Гаравы. Пасля таго, як ён прабыў у пастарунку некалькі гадзінаў і прафілактычнай размовы яго адпусцілі.

Пасля Марша недармаедаў у Мінску быў затрыманы актывіст Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости