«За мной прыехалі двое, у тым ліку міліцыянт Балібікін, сказалі: «Паедзем на размову. Вы не абвінавачаны, не сведка, толькі паразмаўляць па вашым вечары. Далей было цяжка спрачацца. Павезлі», - сказаў сайту Pyx.by Алесь Сілкоў.
Па ягоных словах, ён зараз знаходзіцца ў РАУС. «Баюся, размова зацягнецца», - сказаў Сілкоў.
Сёння ў Магілёве павінна прайсці акцыя. Арганізатары паведамілі ўладам, што яна пройдзе ў цэнтры горада.