Новости Новости Беларуси

Больш за тысячу ўдзельнікаў сабраў марш недармаедаў у Оршы

Больш за тысячу ўдзельнікаў сабраў марш недармаедаў у Оршы

489 просмотров Орша
Каля тысячу сабрала акцыя супраць дэкрэта № 3 у Оршы. Вельмі задаволены акцыяй і аршанцамі каардынатар Руху «За Свабоду» ў горадзе Юрый Нагорны.

12 сакавіка ў Оршы, Бабруйску, Рагачове і Брэсце прайшлі пратэсты супраць дэкрэту № 3 і эканамічнай палітыкі ўладаў. Па ацэнках назіральнікаў, у Оршы выйшлі амаль 1000 чалавек. Гэта найвялікшая акцыя ў гэтым горадзе з 1991 года. Пасля акцыі былі затрыманні, у прыватнасці, быў затрыманы сябра Рады Руху "За Свабоду" Андэй Юркоў.

«Я не чакаў, што аршанцаў столькі выйдзе. У нас такі горад, памяркоўны. Прыйшоў на плошчу і думаю, няўжо людзі не пойдуць. Але ў 12.30 як сталі падыходзіць людзі. Я рады за нашых аршанцаў», — сказаў сайту Pyx.by Юрый Нагорны.

Па ягоных словах, людзей было столькі, што цяжка падлічыць. «Хвост быў каля выканкама, а галава на вуліцы Міра. Гэта 1000 чалавек мінімум, я думаю, было больш за тысячу», — адзначыў Нагорны. Ён адзначыў, што не хапала гукаўзмацняльнай апаратуры, якая была затрыманая разам з адным з арганізатараў.

«Я вельмі задаволены: аршанцы паказалі, што яны сапраўдныя грамадзяне. Мне не сорамна за Оршу», — заключыў Юрый Нагорны.

Па ягоных словах, сёння будуць ісці суды, актывісты прыйдуць на іх, каб выразіць салідарнасць. У тым ліку і з  Андрэем Юрковым.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости