Новости Новости Беларуси

На акцыі супраць дэкрэту № 3 затрыманы Андрэй Юркоў

На акцыі супраць дэкрэту № 3 затрыманы Андрэй Юркоў

436 просмотров Орша
У 9.00 13 сакавіка адбудзецца суд над сябрам Руху «За Свабоду» Андрэем Юрковым, які быў затрыманы пасля ўдзелу ў маршы «Я недармаед».

Юркоў патлумачыў па тэлефоне, што сілавікі ў цывільным адсачылі, што ён ішоў са сцягам. Пасля завяршэння акцыі не паспелі яны з сябрам ад'ехаць са стаянкі, як міліцыя вырашыла праверыць, ці не ва ўгоне машына.

Пасля гэтага сябра Рады Руху з сябрам былі дастаўленыя ў пастарунак, дзе яны нейкі час чакалі афармлення. У РАУС пры гэтым не пацвержалі затрыманне сябра Рады Руху.

Аднак яшчэ праз некалькі гадзінаў дзяржурны параіў перазваніць у ізалятар часовага ўтрымання. "Да, Юркоў у нас", - пацвердзілі сайту Pyx.by ў ізалятары.

Суд над Андрэем Юрковым будзе ў 9 раніцы 13 сакавіка.

Фота Андрэя Юркова

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости