Новости Новости Беларуси

Совет Движения «За Свободу» выражает решительный протест по поводу ареста председателя организации

Совет Движения «За Свободу» выражает решительный протест по поводу ареста председателя организации

1115 просмотров Минск
Заявление Совета Движения «За Свободу» относительно ареста председателя Движения Юрия Губаревича.

10 сакавіка ў Маладзечна пасля маршу «Я недармаед» былі брутальна затрыманыя лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі Юрый Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, а таксама шэраг мясцовых жыхароў і актывістаў. Усяго па справе праходзілі 13 чалавек, большасць з якіх былі пакараныя арыштамі ад 7 да 15 сутак.

Рада Руху «За Свабоду» выказвае рашучы пратэст з нагоды арышту старшыні арганізацыі Юрыя Губарэвіча. Мы лічым гэтыя дзеянні ўладаў спланаванай спробай ізаляцыі лідара Руху пад час хвалі пратэсту супраць Дэкрэту № 3 і напярэдадні святкавання Дня Волі.

Рада Руху «За Свабоду» лічыць падобныя дзеянні ўладаў праявай палітычных рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў і жорсткім парушэннем права грамадзян Беларусі на мірны пратэст. Мы ацэньваем незаконныя дзеянні сілавых структураў як спробу запалохаць беларусаў, якія адстойваюць сваю годнасць і бароняць свае сацыяльныя і эканамічныя правы.

Вяртанне да палітыкі канфрантацыі і сілавога супрацьстаяння улады з грамадствам пагаршае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і наносіць сур’ёзны ўдар па спробах дыялогу з Еўразвязам і ЗША і па незалежнасці краіны.

Рада Руху «За Свабоду» патрабуе спыніць незаконны пераслед удзельнікаў мірных акцый і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх незаконна затрыманых і асуджаных грамадзянаў.

Рада ПАГА «Рух «За Свабоду»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости