Новости Новости Беларуси

Губарэвіч арыштаваны на 15 сутак за арганізацыю марша «Я недармаед» у Маладзечне

Губарэвіч арыштаваны на 15 сутак за арганізацыю марша «Я недармаед» у Маладзечне

6153 просмотра Молодечно
Суд Маладзечанскага раёну пакараў старшыню Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча арыштам на 15 сутак за арганізацыю Марша «Я недармаед» у Маладэчне.

Суддзя Аляксей Іршын не задаволіў хадайніцтваў Губарэвіча пра выклік у суд у якасці сведак старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, на вядзенне фота- і відэаздымкаў. Пасля яшчэ аднаго хадайніцтва старшыні Руху быў выкліканы дзяжурны адвакат, яны атрымалі час для азнаямлення са справай.

Іршын зачытаў, што Губарэвіч абвінавачваецца па арт. 23.34 ч. 3 (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія былі здзейсненыя паўторна). Па словах суддзі, лідар Руху ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве і «з дапамогай вуснай мовы выкрыкваў лозунгі» «За адмену Дэкрэта № 3 прэзідэнта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства!».

Губарэвіч не прызнаў сабе вінаватым, хаця згадзіўся з тым, што ён быў на плошчы, удзельнічаў у акцыі.

«Рашэнне пра арышт — гэта спроба ізаляцыі, асабліва напярэдадні акцыяў пратэста 15 і 25 сакавіка», — сказаў сайту Pyx.by Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, у Маладзечна супраць пратэстоўцаў дзейнічалі дастаткова жорстка: затрымлівалі людзей, якія проста выступалі, ішлі ў першых шэрагах пад час шэсця. Па адміністрацыйных справах, адзначыў Губарэвіч, праходзяць 15 чалавек.

«Мэтанакіравана пад’ехала мінскае ўзмацненне, удзельнікаў лавілі на падыходах да дому, выцягвалі з таксі. Цэлая аперацыя па запалохванню ўдзельнікаў маршу», — дадаў старшыня Руху.

Ён лічыць, што затрыманні лідараў не саб’юць хвалю грамадскага пратэсту. «Асноўны матыў людзей, якія выходзяць на вуліцу — незадавальненне ўладамі, не важна ў якой форме. У людзей настолькі накіпела, што яны не хочуць трымаць ў сабе і гатовыя выходзіць на вуліцы», — дадаў Губарэвіч.

Старшыня Руху лічыць памылкай уладаў затрыманне палітычных лідараў, бо гэта пакідае акцыі без адказных за іх людзей і робіць абсалютна непрадказальнымі.

Актывіст АГП Дзяніс Красачка атрымаў штраф 50 базавых, Аляксандр Панамароў, жыхар Маладзечна, арыштаваны на 10 сутак, Вольга Кавалькова — на 7 сутак. Астатнія прысуды пакуль невядомыя.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #516 16.03.2017 22:05 @ Алесь Лахвінец

    Чакаем Юрася на волі!

  • #518 20.03.2017 12:54 @ квучак

    У ГЭТУЙ КРАИНИ СТЫДНО НЭ СЭДИТЫ ...!

  • #492 11.03.2017 14:01 @ Чалавек

    Халуі у манціях! Сорамна за такія суды(

  • #493 11.03.2017 14:34 @ Леанід

    Тыповы палітычны прысуд, які пазбаўляе старшыню Руху магчымасці ўдзельнічаць у падрыхтоўцы святкавання Дня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка. Прысуд які паказаў чаго варты словы Лукашэнкі аматару НКВД пра адвядзенне плошчаў у гарадах, дзе людзі маглі б вольны выказвацца.

    Пры стыхійнасці выхадаў людзей на акцыі пратэсту варта заклікаць да самаарганізацыю людзей праз камітэты ўзаемападтрымкі, устанаўленню гарызантальнай камунікацыі неабыякавых людзей. Камунікуйма паміж сабой, гуртуемся і ПЕРАМОЖАМ!

  • #494 11.03.2017 14:36 @ Антось

    Суддзя Аляксей Іршын... Той "незалежны" суддзя, які карыстаўся мэтазгоднасцю, а не нормамі права... Помнім: АЛЯКСЕЙ ІРШЫН

  • #495 11.03.2017 19:08 @ сяргей г мазвввввввввввввт

    здекванне над народам якое утварыу прэзыдэнт непадлягае ниякаму психичнаму абмяркоуванню ганьба яму и усей яго ментауской шайцы

  • #496 11.03.2017 19:38 @ [ нет имени ]

    так лукашенка разрешил высказыватся зачем сажать или языком па телевизору ляпать только

  • #497 11.03.2017 19:55 @ микола

    опять политически мотивированные присуды!

  • #500 12.03.2017 08:28 @ [ нет имени ]

    Почему Маладэчна? Вроде всегда было Маладзечна.

    1. #501 12.03.2017 10:31 @ [ нет имени ]

      Тарашкевіца вылазіць) дзякуй за заўвагу, паправім.

  • #505 12.03.2017 13:10 @ [ нет имени ]

    Этого делать нельзя.Лукашенко в отставку.

  • #507 12.03.2017 18:44 @ [ нет имени ]

    а за что ? за гражданское право

    как в тюрьме жизнь

Последние новости