Новости Новости Беларуси

В Слониме поговорили о городских проблемах и политику

В Слониме поговорили о городских проблемах и политику

257 просмотров Слоним
Член Совета Движения «За Свободу» Виктор Янчуревич встретился с активом Слонима. Говорили о том, как решать городские проблемы, а также о политической ситуации в Минске и ближайших уличных акциях.

Янчурэвіч распавёў пра сітуацыю з ушчыльняльнай забудовай у Мінска, правёў прэзентацыю буклета «Удзел грамадзянаў у развіцці горада. Алгарытм грамадскага абмеркавання горадабудаўнічных праектаў», які быў падрыхтаваны ў межах ініцыятывы «Экаград». Потым ён запытаўся ў удзельнікаў пра праблемы Слоніма, узнікла ажыўленая дыскусія.

«Прайшло абмеркаванне межаў сельскага савету. Запытваліся прапановы. Але адкуль я ведаю, якія павінны быць прапановы? Дзе ўзяць спецыялістаў?» — запытаў сябра Руху «За Свабоду» Алесь Масюк.

Ад удзельнікаў сустрэчы пасыпаліся прапановы, чаго не хапае ў іх горадзе: веласіпедных дарожак, спартовых і дзіцячых пляцовак, картынгу. Цікавіліся: што рэальна патрабаваць ад гарадскіх уладаў, а што ў вобласці фантастыкі, як змагацца, калі пачынаецца ўшчыльненне?

«У нас будуюць кампактныя гарады, бо эканомім землі сельскагаспадарчага прызначэння. А ў выніку даводзіцца скарачаць ахоўныя зоны вакол прадпрыемстваў, змяншаць паркі і скверы, зялёныя зоны. Каб прадухіліць падобнае, трэба вывучыць праект добраўпарадкавання, абраць сквер і прапанаваць свой варыянт яго выкарыстання: дзяцячую пляцоўку ці нешта такое, каб там не пачалі будаваць жылы дом», — адзначыў сябра Рады Руху.

Ён параіў шукаць спецыялістаў у грамадскіх структурах, а таксама задаваць пытанні на спецыялізаваных рэсурсах: напрыклад, форуме «Анлайнера».

«Гарадскія ўлады кажуць, грошаў няма, шукайце інвестараў на веладарожкі», — прыгадаў Алесь Масюк.

На гэта Віктар параіў звяртацца далей па інстанцыях, прапанаваць гарадскім уладам дапамогу валанцёрскай працай.

Вялікую частку размовы занялі палітычныя пытанні. Віктар Янчурэвіч распавёў пра дзейнасць Руху «За Свабоду», правацэнтрысцкай кааліцыі, падрыхтоўку да вулічных акцыяў сакавіка.

Потым удзельнікі запыталіся пра асаблівасці працы Віктара як памочніка дэпутата Ганны Канапацкай, працу самога дэпутата.

«Працоўнае месца памочніка дэпутата — гэта кабінет на тэрыторыі акругі. Нават у парламент прайсці без званка дэпутата магчымасці няма», — адзначыў Янчурэвіч.

Фота Алеся Масюка і Вольгі Быкоўскай

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости