Новости Новости Беларуси

Лауреатом первой премии имени Виктора Сырицы стала Галина Ярошевич

Лауреатом первой премии имени Виктора Сырицы стала Галина Ярошевич

504 просмотра Минск Барановичи
За организацию музыкального фестиваля в честь Яна Чечета в Барановичах премию Виктора Сырицы, которую Движение «За Свободу» вручает в этом году впервые, получила Галина Ярошевич из Барановичей.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. У шорт-ліст прэміі патрапілі сем кандыдатаў з усёй Беларусі, акрамя Ярашэвіч Віталь Амяльковіч са Слуцку, Алесь Гізун з Баранавічаў, Хрыстафор Жаляпаў з Віцебску, Віталь Карабач з Ліды, Уладзімір Кацора з Гомеля, Галіна Турандзіна і Ганна Самойленка з Магілёва.

Галіна Ярашэвіч была намінаваная на прэмію за арганізацыю ў 2016 годзе адметнага рэгіянальнага мерапрыемства на тэму беларускай літаратуры і гісторыі. На фэсце ў гонар Яна Чачота каля паўсотні аматараў беларушчыны адзначылі 220 год з дня нараджэння паэта.

Лаўрэата абрала Рада Руху «За Свабоду». Прэмію ўручыў сёння старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Віктар Сырыца пайшоў у іншы свет, але памяць пра яго заўсёды застаецца з намі. Прэмія надаецца актывістам або суполкам, якія працягваюць ягоную справу», — адзначыў пры ўручэнні прэміі Губарэвіч.

Ён прыгадаў, што на прэмію паступіла вельмі шмат заявак — каля 20. «Гэта паказвае, што ва ўсіх куточках Беларусі ёсць суполкі альбо людзі якія робяць гэтую важную справу. Была сур’ёзная канкурэнцыя пры выбары пераможцы», — падкрэсліў Губарэвіч, дадаўшы, што гэта сімвалічна тое, што першай прэміяй Віктара Сырыцы ўганароўваецца актывістка з Баранавічаў.

«Уручэнне мне прэміі — гэта вялікі гонар. Спадзеваў не было такіх», — адзначыла лаўрэат прэміі імя Сырыцы Галіна Ярашэвіч.

Яна прыгадала пра сённяшні дзень народзінаў Віктара Сырыцы і прапанавала ўшанаваць ягоную памяць хвілінай маўчання.

«Гэта прэмія будзе ў Баранавічах, мы скарыстаем яе ў лепшым выглядзе», — паабяцала Ярашэвіч.

Галіна Ярашэвіч — самадзейны кампазітар, мастак, грамадская актывістка. Выдала некалькі музычных дыскаў. У 2010 годзе пры падтрымцы Руху «За Свабоду» ў свет выйшаў яе дыск «Цябе сьпяваю», прысвечаны 100-годдзю з дня народзінаў паэткі Ларысы Геніюш, яна была ўзнагароджаная спецыяльным прызам на літаратурным конкурсе да 100-годдзя Геніюш.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #484 06.03.2017 11:57 @ Мікалай Падгайскі

    Лічу рашэнне Рады Руху вельмі правільным і нават сімвалічным таму, што спадарыня Галіна Ярашэвіч - блізкі сябар і памочнік Віктара Сырыцы ва ўсіх справах.

Последние новости