Новости Новости Беларуси

Власти Слуцка считают нецелесообразным памятник в честь слуцких повстанцев

Власти Слуцка считают нецелесообразным памятник в честь слуцких повстанцев

768 просмотров Минск
Член Совета Движения «За Свободу» Алина Нагорная получила отрицательный ответ из Слуцкого райисполкома на коллективное обращение по поводу памятника в честь слуцких повстанцев.

7 лютага 2017 году сябры Рады Руху "За Свабоду" Аліна Нагорная і Алесь Лагвінец перадалі старшыні Слуцкага райвыканкаму калектыўны зварот, які падтрымалі больш за 1800 чалавек. 1408 подпісаў — на аркушах, астатнія былі дасланыя ў электронным выглядзе.

У адказе, які падпісаў старшыня райвыканкаму Андрэй Янчэўскі, гаворыцца, што гарадзкія ўлады лічаць «немэтазгодным абгрунтаваньне неабходнасьці стварэньня і ўстаноўкі помніка ў гонар слуцкіх паўстанцаў».

Спасылаючыся на палажэньне аб творах манумэнтальнага мастацтва, зацьверджанае Саветам міністраў у 2008 годзе, Андрэй Янчэўскі дадае, што «стварэньне грамадзкага камітэту пры райвыканкамах па пытаньнях устаноўкі помнікаў не прадугледжана».

Ініцыятары зьбіраюцца абскарджваць адказ Слуцкага райвыканкаму і поўныя рашучасьці працягваць барацьбу за ўсталяваньне помніка героям Слуцкага збройнага чыну.

Аляксандар Лагвінец

«Мы, зразумела, абскардзім такую сьмеху вартую бюракратычную адмову. Адначасова мы ствараем грамадзкі камітэт, які абвесьціць конкурс на лепшы эскіз помніка. Далей будзем зьбіраць сродкі на помнік, які мы так ці інакш усталюем у гераічным Слуцку», — сказаў Лагвінец.

Актывістка Аліна Нагорная тым часам дамагаецца ад слуцкіх уладаў дазволу на паказ фільму пра Слуцкае паўстаньне. Яна аспрэчыла папярэднюю адмову прадставіць для прагляду і абмеркаваньня канфэрэнц-залю раённай бібліятэкі «ў сувязі зь яе загружанасьцю» і ўжо накіравала новы зварот у аддзел ідэалёгіі Слуцкага райвыканкаму. Яна просіць райвыканкам выдзеліць любое прыстасаванае для культурных мерапрыемстваў памяшканьне ў любы дзень красавіка 2017 году.

Аліна Нагорная, архіўнае фота

«Такія пустыя адпіскі з Слуцкага райвыканкаму — гэта непавага да больш як 1800 асобаў, якія падтрымалі нашу ініцыятыву і паставілі свае подпісы за помнік. Апошні адказ на калектыўны зварот парушае і заканадаўства аб зваротах грамадзян, бо дадзены не па сутнасьці праблемы. Зразумела, што ўдзельнікі Слуцкага паўстаньня вартыя памяці. І мы будзем змагацца далей за тое, каб памяць герояў была ўшанаваная. Мы верым у тое, што робім, і гэта нас натхняе на далейшую працу. Помнік у любым разе будзе», — сказала сябра Рады Руху "За Свабоду".

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости