Новости Новости Беларуси

Оргкомитет компании «Мы не тунеядцы» начал сбор средств на компенсацию штрафов активистам

Оргкомитет компании «Мы не тунеядцы» начал сбор средств на компенсацию штрафов активистам

685 просмотров Минск
Власти сегодня оказывают давление на активистов, которых обвиняют в участии или организации «Маршей нетунеядцев» в регионах, каждый, кто пострадает, получит помощь, говорится в специальном заявлении оргкомитета компании «Мы не тунеядцы».

Рэжым сёння вярнуўся да практыкі ціску на рэгіянальных актывістаў, якія прынялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць Дэкрэта № 3, у тым ліку і прэвентыўных затрыманняў, заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У якасці прыклада ён прывёў выпадак з актывістам з Бярозы Аляксандрам Кабанавым, якога двойчы затрымлівалі напярэдадні Марша ў Брэсце 5 сакавіка, і зараз яго чакае суд.

У сувязі з гэтым аргкам прыняў адмысловую заяву, якую Губарэвіч зачытаў журналістам.

«У лютым ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі прайшла першая хваля Маршаў супраць Дэкрэта № 3. На гэтыя акцыі ўпершыню за шмат год выйшла рэкордная колькасць людзей. Улады ж пачалі дзейнічаць традыцыйнымі для іх метадамі: сёння яны ціснуць на актывістаў, якіх вінавацяць у арганізацыі ці актыўным удзеле ў акцыях. Па дадзеных праваабаронцаў, як мінімум 18 чалавек ужо выкліканыя ў міліцыю ці на іх складзеныя пратаколы», — адзначана ў заяве.

Аргкамітэт кампаніі «Мы не дармаеды» выказаў рашучы пратэст падобнай практыцы і абвесціў збор сродкаў для аплаты ўсіх штрафаў. Акрамя таго, прадстаўнікі кампаніі абяцаюць усебаковую юрыдычную дапамогу тым, хто можа стаць ахвярай дзеянняў улады. Палітыкі заклікалі «усіх неабыякавых беларусаў быць салідарнымі з людзьмі, якія пацерпяць ад ціску рэжыму».

«Уладам не ўдасца запужаць удзельнікаў акцыяў супраць Дэкрэта № 3, ніхто не застанецца без падтрымкі!» — сказана ў заяве.

«Зараз адбудуцца суды над тымі актывістамі, якія ўзялі на сабе адказнасць за арганізацыю акцыяў пратэста супраць Дэкрэта № 3. Заўтра прыйдуць за тымі, хто з народу. Мы зробім усё магчымае, каб падтрымка была аказаная кожнаму, хто пацерпіць ад дзеянняў улады, і на наступныя акцыі выйшла яшчэ больш людзей», — заключыў Юрый Губарэвіч.

У кампаніі «Мы не дармаеды» прымаюць удзел 9 структураў, у тым ліку Рух «За Свабоду», Партыя АГП, Партыя БХД, Беларуская партыя Зялёныя, БСДП (Грамада) і г.д.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #477 02.03.2017 13:46 @ [ нет имени ]

    дык куды и як перадаць грошы?

    1. #482 03.03.2017 00:26 @ [ нет имени ]

      На сёння можна прыносіць на офіс Руху "За Свабоду" (пр-т Незалежнасці 80-73). Кантактны тэлефон +375 17 280-88-63, емэйл www.pyx.by@gmail.com. У бліжэйшы час будзе запушчана інтэрнет-платформа для збору сродкаў. Дзякуй за гатоўнасць дапамагчы!

  • #479 02.03.2017 17:21 @ Леанід

    Акрамя збору грошаў на рэжым ( аб'ява зроблена ранавата - да судоў, да адстойвання права на шэсьце), варта весці кампанію аб парушэнні правоў грамадзян на сходы, шэсці. Варта паслаць у дзярж СМІ свае адказы на іх прапагандыскі опус "Не будзі ліха"..

  • #483 05.03.2017 01:02 @ [ нет имени ]

    дапамагу!!!

Последние новости