Новости Новости Беларуси

Власти поговорили с жителями о появлении улицы Слуцких повстанцев

Власти поговорили с жителями о появлении улицы Слуцких повстанцев

809 просмотров Слуцк
Около 150 человек пришли на встречу по переименованию улицы Комсомольской в улицу Слуцких повстанцев в Слуцке. Она была назначена после поступления в райисполком 641 электронных подписей, позицию в поддержку смены названия представил инициатор кампании, координатор Движения «За Свободу» в Минской области Виталий Амелькович.

641 подпісаў пад анлайн-петыцыяй перадалі 2 лютага арганізатары кампаніі за з’яўленне вуліцы Слуцкіх паўстанцаў мясцовым уладам, распавёў каардынатар кампаніі і Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч.

«Вуліца Камсамольская абраная невыпадкова, — патлумачыў удзельнікам сустрэчы Амяльковіч. — Тут, на месцы сённяшняй кацельнай быў дом Эдварда Вайніловіча, быў такі вядомы беларускі дзеяч, у доме якога збіралася Рада Случчыны. І менавіта ў гэтым доме быў абвешчаны Слуцкі збройны чын».

Рэагавалі на гэтае паведамленне ўдзельнікі сустрэчы па-рознаму. Большасць была загадзя настроеная супраць праз інфармацыю пра тое, што ім давядзецца плаціць за пераафармленне дакументаў, частка (у залі фактычна не было моладзі) напірала на сваё камсамольскае мінулае. Але сярод тых, хто выступіў, былі і тыя, хто казаў пра тое, што памяць герояў Слуцкага збройнага чыну варта ўшанаваць.

«Я жыхар вуліцы Камсамольскай, — перад удзельнікамі сустрэчы выступіў немалады мужчына. — Трэба нагадаць, хто такія слуцкія паўстанцы. Яны ўсталі супраць савецкай улады, і яны заслугоўваць павагі. Іх у выніку ўсіх расстралялі».

Выступоўца таксама звярнуў увагу на тое, што павагі заслугоўваюць і камсамольцы, якія, па ягоных словах, «ляжаць пад каменем» над гэтай вуліцы. «У Слуцку ёсць 50 вуліцаў, якія трэба перайменаваць. Уношу прапанову пераназваць у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў вуліцу Парыжскай Камуны», — дадаў ён.

Аднак ні гэтая прапанова, ні прапанова, якая прагучала з залі пра наданне гэтай назвы адной з новых вуліцаў, не знайшла падтрымкі ў прадстаўнікоў улады, а менавіта ў старшыні райсавета Віктара Ражанца, які вёў сход.

Падтрымаў пазіцыю Амяльковіча і мясцовы журналіст і палітолаг Сяржук Кійко. «Прыйшлі бальшавікі, якія пачалі ўсталёўваць тут свае парадкі, і случчане падняліся супраць гэтага, — сказаў ён. — Тыя людзі хацелі зарабляць грошы, расціць дзяцей. Тыя людзі таксама хацелі жыць дастойна, але яны пайшлі паміраць. Паміраць за вашу будучыню».

У выніку зал стыхійна прагаласаваў. Хаця не было праведзена рэгістрацыі, уліку тых, хто прысутнічаў, невядома, колькі сярод іх было жыхароў вуліцы Камсамольскай, гэтага аказалася дастатковым для Ражанца, каб абвесціць, што ён пачуў «голас народа» і выказаўся супраць перайменавання.

«Гэта не апошні сход»

«Я ў цэлым задаволены тым, як прайшла сустрэча, — сказаў сайту Pyx.by пасля завяршэння сходу Віталь Амяльковіч. — «Адбыўся» дыялог, у тым ліку, і з мясцовай уладай, якую ў залі прадстаўляў шмат хто. Атрымалася даволі драйвова, я ведаў, куды і да каго ішоў».

Па ягоных словах, паказальна, што «людзі сталаго ўзросту не ведаюць і не жадаюць ведаць гісторыю, не хочуць чуць нашыя аргументы, не разумеюць, чаму дачапіліся менавіта да вуліцы Камсамольскай».

«Аднак сярод гэтага агрэсіўнага натоўпу знайшліся людзі, якія казалі, што павагі заслугоўваюць як змагары, ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну, так і камсамольцы. Іх таксама перабівалі, нешта выкрыквалі, спрабавалі заглушыць», — адзначыў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

Віталь Амяльковіч адзначыў, што «мясцовая ўлада спрабавала маніпуляваць пад час сустрэчы з жыхарамі, Ражанец дэмастратыўна казаў пра значныя сумы грошаў на перайменаванне, але так і не назваў суму». «А гэтае пытанне можна вырашаць спакойна (я казаў пра гэта і ўдзельнікам сустрэчы), не прымушаючы бегчы кудысьці, у спакойным рытме», — дадаў ён.

Па словах актывісту Руху, не было праведзеная рэгістрацыя ўдзельнікаў, таму невядома, хто прысутнічаў, хто галасаваў, не вёўся падлік колькасці аддадзеных галасоў.

«Я ўпэўнены, што гэта не апошні сход, будзе трэці, чацвёрты і пяты. Мы збяром подпісы яшчэ раз. Будзем працягваць нашую справу: спрабаваць пераканаць адэкватную частку гэтай вуліцы, што гэта вельмі важная справа, рыхтаваць публічныя акцыі», — заявіў Віталь Амяльковіч.

Ён нагадаў, што паралельна працягваецца справа па 550 подпісах, якія былі здадзеныя у райвыканкам у лістападзе 2016 году. «Я падаў у суд. Буду ціснуць, што былі парушэнні пры правядзенні загадкавага сходу 24 лістападу», — заключыў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

Улады моцна папрацавалі для стварэння негатыўнай думкі жыхароў

«Адчувалася, што ўлады моцна папрацавалі над стварэннем негатыўнай думкі, як і сярод жыхароў вуліцы Камсамольскай, так і пастараліся прывесці сваю групу падтрымкі, у тым ліку ідэёлагаў», — сказаў сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, які прысутнічаў на сустрэчы з жыхарамі.

Па ягоных словах, асноўным аргументам былі матэрыяльныя траты, якія могуць панесці людзі пасля перайменавання вуліцы праз пераафармленне дакументаў.

«Па настроях жыхары мала абазнаныя ў гісторыі Слуцкага краю. Тут вялікае поле для працы актывістаў, каб максімальна шырока данесці інфармацыю пра падзеі Слуцкага збройнага чыну і случчакі ўспрынялі тое, чым трэба і варта ганарыцца», — падкрэсліў старшыня Руху «За Свабоду», дадаўшы, што для зменаў у свядомасці жыхароў на сваю гісторыю павінна змяніцца палітыка, якую праводзіць дзяржава на самым высокім узроўні.

Губарэвіч дадаў, што сярод жыхароў Слуцку пры гэтым гучалі ідэі ўшанавання памяці герояў тых падзеяў. «Кампрамісным выйсцем, магчыма, было б наданне назвы Слуцкіх паўстанцаў або іншай вуліцы, або адной з новаствораных вуліцаў гораду», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #478 02.03.2017 17:16 @ Леанід

    Калі б жыхары Камсамольскай больш ведалі пра Вайніловіча, калі б больш ведалі пра герояў Слуцкага паўстання, калі б з імі індывідуальн апрацаваць, то вынік мог быць іншы..

    1. #480 02.03.2017 19:33 @ [ нет имени ]

      А камсамольцы пры гэтым куды падзеліся б?

    2. #481 02.03.2017 20:13 @ [ нет имени ]

      вынік мог бы быць. але не факт, што заўважна, нажаль. там відавочна выкарыстоўваліся прапагандысцкія і несумленныя метады ўладаў. зварот да гісторыі не пераважыць хлусню "вам прыйдзецца за гэта плаціць". Але праца працягнецца.

Последние новости