Новости Новости Беларуси

Янчуревич: решение по Куропатах нужно обжаловать

Янчуревич: решение по Куропатах нужно обжаловать

444 просмотра Минск
Сегодня в администрации Первомайского района Минска состоялось заседание комиссии по внесению изменений в план детального планирования, в том числе и на участке возле Куропат, который защищают активисты. Заседание — нелегитимно, уверен член Совета Движения «За Свободу» Виктор Янчуревич.

9 сябраў камісіі прагаласавалі за прыняцьце праекту дэталёвага плянаваньня мікрараёну Зялёны Луг, адзін — супраць, адзін — устрымаўся.

План прадставіў супрацоўнік "Мінскграда", спыніўшыся на аб’ектах, якія знаходзяцца ў Першамайскім раёне, — паліклініках, паркоўках, зялёных зонах. Пра будаўніцтва бізнэс-цэнтру абмеркавання не было, а калі пытанне ўзнікла, ён патлумачыў, што аб'ект ужо будуецца, і сэнсу яго абмярккоўваць няма.

Сёння адбылося нелегітымнае паседжанне камісіі, пракаментаваў сайту Pyx.by Янчурэвіч.

Па ягоных словах, ёсць адказ з Міністэрства архітэктуры, згодна з якім, калі план дэталёвай планіроўкі адпраўляецца на дапрацоўку, павінна быць праведзенае паўторнае грамадскае абмеркаванне.

«Павінны быць скліканая новая камісія, а не аддаваць прыняцце рашэнне той, камісіі, якая страціла легітымнасць пасля завяршэння працы, падпісала пратакол і ўсё», — дадаў сябра Рады Руху.

Янчурэвіч упэўнены, рашэнне трэба абскарджваць: спачатку ў Міністэрстве архітэктуры, каб яно дало тлумачэнні, што адбылося і ці будзе рашэнне прызнанае, звярнуцца ў Савет дэпутатаў. «Да суда яшчэ ёсць чым заняцца», — дадаў Янчурэвіч, заклікаўшы заняцца гэтым пытаннем усім «жывым структурам».

Даведацца пра рашэнне камісіі на месцы таксама прыйшоў сябра Руху Дзмітры Кантаровіч

Паміж тым, актывісты Руху "За Свабоду" працягваюць несці вахту ў Курапатах.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости