Новости Новости Беларуси

На защитников Куропат напали неизвестные

На защитников Куропат напали неизвестные

1082 просмотра Минск
В 4 часа ночи с 22 на 23 февраля на лагерь участников акции в защиту Куропат напали неизвестные.

«На нас напаў АМАП», — паведаміў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Клюшнічэнка, які застаўся начаваць на тэрыторыі будоўлі каля Курапатаў.

Паводле ягоных словаў, начаваць усяго заставаліся блізу 10 актывістаў. На вечар 22 лютага абстаноўка там была спакойная. Аднак да ночы сітуацыя змянілася.

«Там усіх паклалі!» — апісаў сітуацыю Клюшнічэнка. Яму і яшчэ пяці актывістам удалося збегчы ў лес.

Потым сувязь з актывістам перарвалася.

Разбураны намёт

Па ўдакладненных дадзеных намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Юрыя Меляшкевіча, які знаходзіцца на месцы падзеяў, "лагер у Курапатах разграмілі малодчыкі у масках", якія крычалі "Белая раса!". "Яны накінуліся на тых, хто быў ля бочкі, паклалі іх на зямлю і пачалі збіваць. Сарвалі сцягі і забурылі бочку", - сказаў Меляшкевіч сайту Pyx.by.

Намеснік старшыні Руху удакладніў, што потым невядомыя спужаліся крыкаў людзей, якія прыехалі на дапамогу ўдзельнікам абароны і збеглі. На гэты момант сітуацыія ў лагеры спакойная.

Па словах Меляшкевіча, Клюшнічэнка звязваўся з ім з тэлефона на запраўцы і хутка таксама будзе ў лагеры.

Клюшнічэнка, які вярнуўся ў лагер, распавёў, што ў аднаго з абаронцаў Курапатаў разбітая галава. Актывіст лічыць напад правакацыяй міліцыі, бо тыя людзі, якія напалі, былі аднолькавага росту, увесь час акцыю здымаў міліцыянт, але перад нападам ён кудысьці знік.

Увечары да абаронцаў Курапатаў прыязжалі актывісты Моладзі Руху. Сябра рады Моладзі Вікторыя Таболіч апісала сітуацыю на той момант як спакойную. Адзначыла, што абаронцам прывозілі дровы і прыносілі ежу.

Адзначым, што на 23 лютага была запланаваная сустрэча грамадскасці ў Мінгарвыканкаме, і на гэты час абяцалі спыніць будоўлю.

Фота Вікторыі Таболіч і Аляксея Клюшнічэнкі

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #468 23.02.2017 10:35 @ Ян

    Калі ты не можаш абараніць сябе ад бандытаў - навошта тады крычаць: "Абаронім Курапаты!"

    1. #471 23.02.2017 11:25 @ [ нет имени ]

      гэта смешная заява. Калі не можаш абараніць сябе ад бандытаў, то навошта ісці на Дзень Волі. Калі не можаш абараніць сябе ад бандытаў, то навошта бараніць Беларусь - давайце працягнем ваш шэраг. Ніхто са звычайных людзей не абавязаны бараніць сябе ад бандытаў. А вось бараніць свае ідэі, так.

  • #473 27.02.2017 02:04 @ квучак

    ПРАВАКАТАР-ТРОЛЬ ЗАУЖДЫ ПАД ДУРНЯ КОСИЦЬ!!!...--- "КАЛИ НЕ МОЖАШ БАРАНИЦЬ СЯБЕ АД АГЕНТУРЫ ДЫКТАТУРЫ, ТАДЫ НАЙМАЙСЯ У ТРОЛИ СУПРАЦЬ ЛЮДСКОЙ ВОЛИ"...

Последние новости