Новости Новости Беларуси

Амелькович пожаловался в суд на слуцкие власти

Амелькович пожаловался в суд на слуцкие власти

898 просмотров Слуцк
Через суд обжаловал результаты местного собрания, ставшего основанием запрета появления улицы Слуцких повстанцев, координатор Движения «За Свободу» в Минской области Виталий Амелькович.

У пачатку лістапада актывісты, у тым ліку старшыня Мінскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч, перадалі ў райвыканкам 550 подпісаў пад калектыўным зваротам аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Аднак мясцовыя ўлады фактычна праігнаравалі гэтыя подпісы, быццам бы правялі цішком мясцовы сход і забаранілі перайменоўваць вуліцу. Віталь Амяльковіч абскардзіў гэтую адмову, аднак не знайшоў падтрымку ў тым ліку і на абласным узроўні.

«Падаў, нарэшце, заяву ў суд па пытанні арганізацыі і правядзення сходу па перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў, які быццам бы адбыўся 24 лістапада. Я лічу, што гэты сход, калі і быў праведзены (у чым я вельмі сумняюся), прайшоў са шматлікімі працэдурнымі парушэннямі заканадаўства», — сказаў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Па ягоных словах, у скарзе ён пазначыў канкрэтныя парушэнні закону «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», якія тычацца інфармавання жыхароў пра сход у Слуцку і таго, як ён быццам бы праходзіў.

«Напрыклад, адзін з момантаў: згодна з пратаколам, у сходзе ўдзельнічалі 62 чалавекі, але там не пазначана, хто былі гэтыя людзі. Па законе, павінна быць дакладная інфармацыя, хто быў удзельнік схода: яго, прозвішча, імя, імя па бацьку, месца рэгістрацыі, нумар пашпарту. Права ўдзельнічаць і галасаваць мелі толькі жыхары вуліцы Камсамольскай. У пратаколе не пазначана, хто былі гэтыя 62 чалавекі. Жыхары вуліцы? Настаўнікі гімназіі, дзе быццам бы адбыўся сход? Супрацоўнікі райвыканкаму?» — адзначыў рухаўскі каардынатар.

Амяльковіч таксама звярнуў увагу на тое, што ў адпаведнасці з законам, каб рашэнні сходу былі правамоцнымі, на сходзе павінны былі прысутнічаць не менш за 25% жыхароў вуліцы. Ці дастаткова было ўдзелу 62 чалавек у такім выпадку? Як праводзіліся падлікі, хто іх праводзіў? — на гэта пратакол таксама не дае адказу як і на шмат якія іншыя пытанні.

«Цяжка прадказаць вынікі суду. Я спадзяюся, што Слуцкі райвыканкам не пойдзе на відавочныя фальсіфікацыі», — заключыў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці.

Паралельна развіваецца гісторыя і з перададзенымі больш за 640 подпісаў пад анлайн-петыцыяй за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Улады гатовыя прызначыць новы мясцовы сход па выніку гэтай кампаніі, праўда, ні дата, ні месца пакуль невядомыя. Але хаця б тут мясцовыя ўлады абяцаюць праінфармаваць грамадскасць. У сваю чаргу, мясцовыя актывісты рыхтуюцца да сходу, абяцаюць запрасіць на яго гісторыкаў, палітыкаў, а таксама правесці публічныя акцыі для інфармавання мясцовых жыхароў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости