Новости Новости Беларуси

Как Якобсон «прощал» «дармоедов»

Как Якобсон «прощал» «дармоедов»

628 просмотров Минск
За несколько дней до финального срока оплаты «налога на тунеядство» помощник президента Александр Якобсон выслушивал граждан, которые «из-за тяжелого положения» могут не платить налог. Здесь же Рымашевский ругался с журналистами СТВ, а Меляшкевич собирал подписи против Декрета № 3.

Інфармацыя аб тым, што ў будынку Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінску можна будзе сустрэцца з Якабсонам і асабіста папрасіць вызваліць ад падатку, прайшла днямі ў афіцыйных СМІ. Нехта запісваўся на прыём віртуальна, іншыя змаглі запоўніць заяўкі і стаць у жывую чаргу адразу на месцы.

Журналістаў незалежных СМІ, а менавіта здымачную групу «Белсата», карэспандэнтаў партала tut.by і «Новага Часу» на саму сустрэчу, якая праходзіла ў індывідуальным парадку, не пусцілі. Затое пусцілі здымачную групу СТВ.

«На марш не пайду, але падтрымліваю тых, хто пойдзе»

Публіка, якая прыйшла прасіць аб вызваленні ад падатку, аказалася даволі стракатая. Напрыклад, 29-гадовы Віктар Бакун, палітолаг-юрыст паводле спецыяльнасці, шукаў вакансію паўтары гады, але безвынікова. Адзіным вынікам стаў «ліст шчасця», які ўрэшце атрымаў малады мінчук.

Віктар Бакун

Стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці бессэнсоўна, — тлумачыць Віктар, — там вакансіі фэйкавыя, несапраўдныя, іх выстаўляюць «для галачкі». Я вёў перапіску з 59 чыноўнікамі, але гэта не мела плёну. Таму і прыйшоў сюды.

Сустрэча Якабсона з Віктарам трывала каля 10 хвілін, памочнік прэзідэнта здзівіўся такой сітуацыі, наклаў рэзалюцыю аб вызваленні ад падатку і нават паабяцаў дапамагчы з працай.

Аляксандра, дзяўчына якая таксама атрымала «ліст шчасця», не працуе праз бацьку, які зламаў у 2015-м абедзве нагі і пашкодзіў хрыбет. Бацька, са словаў дзяўчыны, былы супрацоўнік КДБ, мае дзяржаўныя ўзнагароды.

Аляксандра

Гэта цалкам неадэкватны закон, ён парушае правы чалавека, — абураецца Аляксандра, — На «Марш недармаедаў» я, аднак, не пайду. Гісторыя даказвае, што гэта не прыносіць плёну. Але любое дзеянне — гэта добра, таму падтрымліваю тых, хто пойдзе.

Аксана Гугнарэвіч наогул прыйшла на прыём з гадавалай дачкой. Яе звольнілі з працы, а пасля давялося перажыць цяжкую цяжарнасць, шмат лячыцца ў прыватных медыцынскіх цэнтрах. Але даведкі адтуль не дапамаглі «абыйсці» дэкрэт: у падаткавай запатрабавалі бальнічны ліст дзяржаўнага стандарту. Для яе, дарэчы, сустрэча скончылася паспяхова: падатак быў адменены.

Аксана Гугнарэвіч

Чыноўнік «прабачае» як «грахі адпускае»...

Скарысталіся нагодай убачыцца з памочнікам прэзідэнта і палітыкі. Віталь Рымашэўскі перадаў Якабсону зварот грамадзянаў супраць Дэкрэту № 3 з копіямі некалькіх сотняў подпісаў. Дарэчы, адзін з кіраўнікоў БХД у калідоры пасварыўся з журналістамі СТВ: спачатку заступіўся за жанчыну, якая не хацела, каб яе здымалі на камеру, а пасля папракнуў дзяржтэлебачанне за тое, што СТВшнікі не падтрымалі калегаў з «Белсату», якіх не пусцілі далей холу.

Віталь Рымашэўскі

Анатоль Лябедзька прыйшоў, каб пагутарыць з Якабсонам ад імя 17 000 беларусаў, якія падпісаліся пад зваротам, падчас збору подпісаў сябрамі АГП. Лябедзька назваў закон «пасмешышчам на ўвесь свет», а таксама адзначыў, што сустракацца з людзьмі чыноўнікам трэбы было не зараз, а ў 2014-м годзе. Адмена дэкрэту, паводле палітыка, была б моцным крокам улады насустрач народу.

Анатоль Лябедзька

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юры Меляшкевіч прыйшоў па запрашэнні маладой мамы, якая жыве на акрузе, дзе той балатаваўся ў парламент. У кабінет да Якабсона палітык трапіў як яе прадстаўнік (тая прыйшла з дзіцёнкам), перад гэтым пазбіраўшы ў калідоры подпісы пад зваротам за адмену дэкрэта.

Юры Меляшкевіч

Уражанні даволі сумныя, — распавёў Меляшкевіч, — Якабсон фактычна нічога не кажа, а з-дзесятак чыноўнікаў побач з ім псіхалагічна ціснуць на людзей, якія прыходзяць. Атрымліваецца, што людзі ідуць «прасіць» ды «вымольваць» вызваліць іх ад падатку, а чыноўнік іх «прабачае» па сваім жаданні — нібыта «грахі адпускае». Па сутнасці, усё мае быць наадварот.

Жанчыну, якую на прыём суправаджаў Мельяшкевіч, Якабсон таксама «памілаваў» і вызваліў ад падатку. Ці тое праз нервы, ці тое ад радасці, маладая мама не стрымалася і расплакалася.

Алесь Кіркевіч

Источник: novychas.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #469 23.02.2017 11:06 @ Wolf

    "Хіба для таго кіраўнікам адміністрацыі і «дэкрэт № 3», каб паказаць сваю «дабрыню» – узяць спраўкі ды вызваліць бедакоў ад збору на «дармаедства»?! (Амаль паводле Някрасава: «И – недоимку дарю!..»)" http://belisrael.info/?p=9776

  • #470 23.02.2017 11:06 @ Wolf

    "Хіба для таго кіраўнікам адміністрацыі і «дэкрэт № 3», каб паказаць сваю «дабрыню» – узяць спраўкі ды вызваліць бедакоў ад збору на «дармаедства»?! (Амаль паводле Някрасава: «И – недоимку дарю!..»)" http://belisrael.info/?p=9776

Последние новости