Новости Новости Беларуси

Прадаўцы сцяжкоў напалі на абласнога каардынатара Руху «За Свабоду»

Прадаўцы сцяжкоў напалі на абласнога каардынатара Руху «За Свабоду»

761 просмотр Слуцк
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч зрабіў заўвагу распаўсюджвальнікам сцяжкоў у Слуцку, у адказ тыя пачалі паводзіць сабе агрэсіўна. Давялося выклікаць міліцыю.

«Група маладых людзей, якія прадстаўляліся глуханямымі, у Слуцку прыставалі да мінакоў, спрабуючы прадаць дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцяжкі. Я падышоў зрабіў ім заўвагу, запытаўся, ці не незаконная гэта прадпрымальніцкая дзейнасць. У адказ тыя пачалі паводзіць сябе даволі агрэсіўна, хапалі мяне за рукі, спрабавалі адцягнуць», - распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, у выніку ён выклікаў міліцыю. «Як толькі тыя пабачылі міліцыю, адзін з маладзёнаў тут жа напісаў у нататках свайго мабільнага тэлефону для супрацоўнікаў міліцыі: «Ён БНФ», - і пачаў тыкаць на налепку на маім тэлефоне з Пагоняй. На гэтыя дзеянні я толькі ўсміхаўся», - адзначыў рухаўскі каардынатар.

Віталь Амяльковіч прыгадаў, што гэтыя ж прадаўцы раней прадавалі і расійскія сцяжкі і "каларадскія" стужкі. І агрэсіўна сябе паводзілі, калі ён спрабаваў іх фатаграфаваць. Апошняя такая сустрэча адбылася з імі 26 і 27 лістапада мінулага года, калі ў Слуцку адбываліся мітынгі і шэсці да гадавіны Слуцкага збройнага чыну. «З таго часу яны, мабыць, і ведаюць, што я з апазіцыі», - усміхаецца Амяльковіч.

Міліцыя затрымала прадаўцоў, паехаў у пастарунак і Віталь Амяльковіч, з якога ўзялі тлумачальную. Па ягоных словах, міліцыянты да сітуацыі паставіліся адэкватна.

Зараз міліцыя апытвае прадаўцоў сцяжкоў, выкліканы сурда-перакладчык. Заява Амяльковіча прынятая, будзе праведзеная праверка,

Фота Віталя Амяльковіча.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #448 17.02.2017 20:41 @ [ нет имени ]

    Гэта годны ўчынак!

    Мужны, стварай сваю суполку і здавай такіх ІП ў пастарункі і са здымкамі ў падатковую. Няхай выпісваюць штрафы!

    1. #451 17.02.2017 23:31 @ [ нет имени ]

      Таўстыка, гэта былі не ІП.

    2. #456 19.02.2017 00:55 @ [ нет имени ]

      А ты, Таўстыка, прадаеш расейскія сцяжкі і каларадскія стужкі і лічыш гэта прадпрымальніцкай дзейнасцю? Ганьба табе, Таўстыка!

  • #452 18.02.2017 00:05 @ Денис

    Проси привлечь к административной ответственности за незаконное предпринимательство.

Последние новости