Новости Новости Беларуси

Началось голосование за лауреата премии имени Виктора Сырицы

Началось голосование за лауреата премии имени Виктора Сырицы

761 просмотр
Семь представителей регионов Беларуси выбраны в шорт-лист кандидатов на получение премии имени Виктора Сырицы. Совет Движения «За Свободу» приступил к голосованию по избранию лауреата.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. Ёй будуць уганароўвацца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках 2016 году. Лонг-ліст прэміі збіралі да 5 лютага, удзел у фармаванні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі.

У шорт-ліст увайшлі:

Віталь Амяльковіч (акцыя Слуцкі збройны чын 2016, кампанія па зборы подпісаў за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў (550 подпісаў былі перададзеныя уладам у Слуцку ў 2016 годзе);

Алесь Гізун (відэаролікі пра адметнасць Баранавіцкага раёну)

Хрыстафор Жаляпаў (летнікі па аднаўленні школы В.Быкава, прэмія «За Свабоду думкі», в. Бычкі, Ушацкі раён);

Віталь Карабач (фестываль беларускай вайсковай песні да Дня беларускай вайсковай славы, вёска Пяскі Лідскага раёну);

Уладзімір Кацора (канцэрт Лявона Вольскага, Гомель);

Галіна Турандзіна і Ганна Самойленка (адкрыццё беларускамоўнага класа, Магілёў);

Галіна Ярашэвіч (музычны фэст у гонар Яна Чачота, Баранавічы).

«Усяго на конкурс паступілі 20 прапановаў, гэта паказвае, што актыўнасць у рэгіёнах — даволі высокая. Цешыць, што нават у самых маленькіх мястэчках і вёсках знаходзяцца рупліўцы беларушчыны», — сказаў сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Ён лічыць, што зараз перад Радай стаіць складаны выбар, бо ў шорт-ліст трапілі сапраўды вартыя перамогі кандыдаты.

«Уручэннем прэміі мы спрабуем прыцягнуць увагу да самаахвярнай дзейнасці ў рэгіёнах па нацыянальнаму адраджэнню, на тое, чым усё жыццё займаўся Віктар Сырыца. Перакананы, што, дзякуючы прэміі, такая праца будзе надалей пашырацца», — заключыў Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #454 18.02.2017 10:56 @ Алесь Таўстыка

    Галіна Ярашэвіч (музычны фэст у гонар Яна Чачота, Баранавічы).

    Лічу гэта як працяг слыннай справы! Усё адпавядае тэматыцы і для Баранавіч яшчэ як і шанаванне памяці чалавека, і месца дзе апошні час жыў, працаваў і напрацаваў "залаты фонд" цудоўнейшы чалавек, гонар нацыі пан Віктар Сырыца!

  • #457 19.02.2017 01:30 @ Ня толькі Таўстыка!

    Але і акрамя Ярашэвіч бачу шмат прыстойных кандыдатаў! Паважаны Віктар Антонавіч быў бы задаволены такім годным спісам!

    Жыве Беларусь!

    1. #459 19.02.2017 13:12 @ [ нет имени ]

      жыве!

  • #462 19.02.2017 17:04 @ Сяржук Чарняк

    галасую за Віталя Карабача. Анрэй Мельнікаў (сьпяваў з меснымі дзеткамі), Зьміцер Захарэвіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Бартосік з дачкой, Міхась Скобла і Станіслаў Суднік, трыа Баракарына. Сапраўдны музычны фэст!

  • #463 19.02.2017 17:14 @ Вітольд Ашурак

    ВІТАЛЬ КАРАБАЧ . Хто куды, а я ў Пескі ! Фестываль Беларускай вайсковай песьні, ініцыятарам якога быў пан Віталь, з'явіўся сапраўднай падзеяй у культурным беларускім жыцьці Лідчыны. Будзем ладзіць яго штогод !

  • #466 19.02.2017 23:22 @ Старонні

    Хлопчыкі!!--Вы--ангажыраваныя! Не-здаецца?

    СЛУЦАК!!

Последние новости