Новости Новости Беларуси

Моладзь Руху «За Свабоду» раздала налепкі з Пагоняй да Дня св. Валянціна

Моладзь Руху «За Свабоду» раздала налепкі з Пагоняй да Дня св. Валянціна

1054 просмотра Минск Брест Новополоцк Полоцк Гомель
У дзесяці гарадах Беларусі сёння актывісты Руху «За Свабоду» раздалі налепкі да Дня святога Валянціна з нацыянальнай сімволікай.

«Мы арганізавалі гэтую акцыю, каб паказаць, што мы любім Беларусь, нагадаць пра нацыянальную сімволіку», — сказала сайту Pyx.by сябра Рады Моладзі Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч, якая ўдзельнічала ў акцыі ў Мінску.

Па яе словах, большасць рэагавалі на акцыю і налепкі з Пагоняй пазітыўна, дзякавалі за віншаванні.

Аднак, у Мінску былі і непрыемныя выпадкі. Міліцыянт, які атрымаў ад моладзі сэрцайка ля кінатэатра «Кастрычнік», у раёне 14.00, запатрабаваў выдаліць фотаздымкі з сабой, а таксама пагражаў затрыманнем і спрабаваў выклікаць на ўдзельнікаў акцыі нарад. Аднак, на момант правядзення раздачы налепак падмацаванне так і не прыбыла на месца, ніхто затрыманы не быў.

Спакойна прайшла акцыя ў Гомелі. «Ніхто не адмаўляўся, шмат хто радаваўся, ўсміхаліся. Вельмі важна распаўсюджваць нацыяналь

ую сімволіку і нагадваць пра сабе ў такія святы», — адзначыў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гомельскай вобласці Аляксей Атрошчанка.

Мінск, раздача налепак

Мінск, міліцыянт атрымлівае налепку, а потым тэлефануе, паведамляе пра акцыю

Брэст, раздача налепак сумесна з актывістамі «Дзедзіча»

Гомель, аўтар фота Андрэй Макараў



Полацк, Наваполацк

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Молодежь Движения «За Свободу»

Последние новости