Новости Новости Беларуси

Властям переданы почти 1900 подписей за памятник героям Слуцкого вооруженного восстания

Властям переданы почти 1900 подписей за памятник героям Слуцкого вооруженного восстания

265 просмотров Слуцк
Общественные активисты за два месяца собрали 1 408 подписей за установление памятника участникам Слуцкого восстания, еще 466 подписей были собраны под электронной петицией.

Нагорная ініцыіравала збор подпісаў за ўсталяванне ў Слуцку помніка героям Слуцкага збройнага чыну у канцы лістападу. Аналагічны збор подпісаў пад анлайн-петыцыяй вёўся больш за месяц з пачатку 2017 года на рэсурсы Zvarot.by.

Усе гэтыя подпісы былі перададзеныя ў Слуцкі выканкам 7 лютага сябрамі Рады Руху «За Свабоду» Алесем Лагвінцом і Алінай Нагорнай.

Перад падачай подпісаў ініцыятары збору былі на прыёме ў старшыні Слуцкага раённага савету дэпутатаў Віктара Ражанца, распавяла сайту Pyx.by Аліна Нагорная.

«Падалі подпісы, плануем на прыём да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў ад Слуцку», — дадала яна.

У суправаджальным лісце да паданых подпісаў ініцыятары акцыі прапануюць стварыць пры выканкаме грамадскі камітэт, у які увайшлі б прадстаўнікі мясцовых уладаў і саветаў дэпутатаў, а з другога — гісторыкі, культурныя і грамадскія дзеячы, якія падтрымалі ідэю ўсталявання помніку. Задача грамадскага камітэту — шырокае абмеркаванне і інфармаванне пра значэнне Слуцкага збройнага чыну, прыняццё прапановаў па выглядзе помніку і актыўная дапамога ў пошуку сродкаў на яго ўсталяванне.

Нагадаем, што паралельна праходзіць кампанія па перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў, якую ініцыяваў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч. У межах яе ў Слуцкі выканкам яшчэ ў лістападзе 2016 года былі перададзеныя 550 подпісаў, акрамя таго, 1 лютага быў накіраваны яшчэ 641 подпіс, сабраны пад анлайн-петыцыяй.

(фота з Facebook Аліны Нагорнай)

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости