Новости Новости Беларуси

Мингорисполком не дал разрешения на проведение Дня Воли

Мингорисполком не дал разрешения на проведение Дня Воли

3713 просмотров Минск
Один из заявителей шествия на День Воли, член Движения «За Свободу» Александр Русевич получил сегодня ответ из Мингорисполкома.

У гарвыканкаме прызнаюць, што 6 студзеня атрымалі ліст пад назвай «Абавязальніцтвы па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства (дэманстрацыі)», аднак заяўляюць, што «ліст не ўтрымлівае заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства і інфармацыі, якая прадугледжаная для такіх зваротаў у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах».

«Звяртаем увагу, што вамі парушаны арт. 8 Закону, у адпаведнасці з якім арганізатары масавага мерапрыемства, а таксама іншыя асобы да атрымання дазволу на яго правядзенне не маюць права аб’яўляць у СМІ, глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт альбо іншых інфармацыйных сетках аб месцы і даце яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плакаты і іншыя матэрыялы», — сказана ў адказе Мінгарвыканкама.

Па дадзеных чыноўнікаў, у сувязі з гэтым «станоўча вырашыць разглядаемае пытанне не ўяўляецца магчымым».

У сваю чаргу заяўнікі заяўляюць, што перадалі ўвесь пакет дакументаў уладам. 6 студзеня заяўку і абавязацельствы заяўнікаў перадаў у выканкам Ягор Віняцкі.

«Мінгарвыканкам, хутчэй за ўсё „згубіў“ дакументы адмыслова. Гэтая сітуацыя магла здарыцца таму, што чыноўнікі апошнім часам пазбягаюць кантактаваць з заяўнікамі непасрэдна і прапануюць пакідаць дакументы у агульнай скрыні ля ўваходу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, сёння, у 15.00, адбудзецца пасяджэнне аргкаму па правядзенню Дня Волі, дзе будзе прынятае рашэнне па адказу з Мінгарвыканкаму.

Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30. Арганізатары прапанавалі Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны. Сярод заяўнікаў прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ і БХД.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

День Воли

Последние новости