Новости Новости Беларуси

Более 640 подписей переданы властям в поддержку появления улицы Слуцких повстанцев

Более 640 подписей переданы властям в поддержку появления улицы Слуцких повстанцев

607 просмотров Слуцк
641 подпись под онлайн-петицией передали сегодня организаторы кампании за появление улицы Слуцких повстанцев местным властям, рассказал координатор кампании и Движения «За Свободу» в Минской области Виталий Амелькович.

Збор за перайменаванне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў трываў з 11 студзеня. У звароце падкрэсліваецца, што «менавіта на цяперашняй вуліцы Камсамольскай знаходзіўся дом Эдварда Вайніловіча, у якім засядала Рада Случчыны і дзе было прынята гістарычнае рашэнне аб пачатку змагання супраць наступаючых на беларускія землі войскаў расійскай Чырвонай арміі».

За 20 дзён удалося сабраць 641 подпіс. Усе яны сёння былі накіраваныя праз электронную форму на сайце адміністрацыі Слуцка. Праз 15 дзён павінны паступіць адказ.

«Случакі і я асабіста, усе тыя неабыякавыя людзі, каторым важна захаваць памяць пра падзеі Слуцкага збройнага чыну, якія паважаюць свядомы выбар герояў нашай Бацькаўшчыны, усе мы вельмі ўдзячныя тым, хто падтрымаў кампанію», — сказаў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, збор подпісаў пад анлайн-петыцыяй — гэта толькі адна з частак вялікай кампаніі. У Слуцку былі сабраныя за перайменаванне вуліцы і перададзеныя ўладам 550 подпісаў. «Улады цішком быццам бы правялі грамадскія слуханні, на іх не былі запрошаныя арганізатары, няма нават доказаў іх правядзення. Парадак іх правядзення мы абскардзілі ў Мінгарвыканкаму і нядаўна атрымалі адказ», — адзначыў каардынатар Руху ў Мінскай вобласці.

Амяльковіч дадаў, што рашэнне Мінгарвыканкаму было адмоўным, «яны падтрымалі пазіцыю Слуцкага райвыканкаму». «Я гэтым не здзіўлены. Але мы не спыняемся, падаем далей у суд, рыхтуем скаргу», — заключыў абласны каардынатар Руху.

Адзначым, што паралельна ідзе кампанія сябра Рады Руху «За Свабоду» Аліны Нагорнай за з’яўленне помніка Слуцкім паўстанцам. Пад анлайн петыцыяй удалося сабраць 456 подпісаў. Свой подпіс пад петыцыяй можна пакінуць да 6 лютага.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости