Новости Новости Беларуси

Янчуревич: «Хрущевки» пришло время сносить

Янчуревич: «Хрущевки» пришло время сносить

931 просмотр Брест
Дома, которые настроили в Беларуси за время советской власти, свое время отслужили, их нужно сносить и строить на их месте современные, заявил помощник депутата Анны Конопацкой, член Совета Движения «За Свободу» Виктор Янчуревич на круглом столе в Бресте.

«У 2008 годзе я быў сябрам Руху „За Свабоду“ і балатаваўся ў дэпутаты. Тады я не ведаў пра праблемы Севастопальскага парку ў Мінску, але на мяне выйшла ініцыятыўная група мясцовых жыхароў. Севастопальскі парк — гэта недобраўладкаваны зялёны масіў 74 гектараў. Пасля гэтага я пачаў займацца гарадскімі праблемамі», — распавёў удзельнікам круглага стала «Удзел грамадзян у развіцці горада» Янчурэвіч.

Па ягоных словах, з таго часу праблемаў у Мінску стала толькі болей: засталіся амбіцыйныя планы па будове жытла, а тэрыторыі амаль не засталося, таму скарачаюцца зялёныя зоны, ідзе ўплатненне.

Сябра Рады Руху і кіраўнік грамадскай ініцыятывы "Экаград" распавёў пра планы ў якасці памочніка дэпутата: у прыватнасці, ён плануе заняцца ўдасканальваннем палажэння «Аб правядзенні грамадскіх слуханняў», каб жыхары атрымалі магчымасць больш на іх уплываць. «На грамадскіх абмеркаваннях у Мінску сёння збіраецца болей людзей, чым на некаторых акцыях апазіцыі», — дадаў Янчурэвіч.

Уплатненні ў Брэсце

Па словах удзельнікаў «круглага стала», праблема ўплатняльнай забудовы востра стаіць і ў Брэсце. «Горад быў невялікі, кампактны, а зараз павялічыўся ў 7-8 разоў», — адзначыў адзін з удзельнікаў.

У сваю чаргу Віктар Янчурэвіч патлумачыў, што будаўніцтва скарачаецца толькі для людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, а камерцыйнае працягвае захоўвацца на старым узроўні праз высокія прыбыткі.

«На чым яшчэ так выгодна зарабіць у Беларусі акрамя будоўлі жылля? Хіба што на гандлі наркотыкаў», — адзначыў памочнік дэпутата.

«Тое, што яны будуюць, нікому не патрэбна», — сказаў адзін з удзельнікаў.

«Хрушчоўкі» час зносіць


«У Кітаі пачалі разбураць дамы, якія пабудаваныя ў 70-ых гадах. А ў нас стаяць дамы, якія пабудаваныя ў 1940-50-ых гадах, яны рэальна развальваюцца. Як з імі быць?» — запытаўся арганізатар круглага стала, сябра Руху «За Свабоду» і кіраўнік агенцтва Propus Яўген Скрабутан.

Старыя дамы трэба зносіць, сказаў Янчурэвіч, але «трэба знайсці цывілізаваны шлях». «Ніхто не супраць перасялення з малакамфортнай кватэры, але людзі звыкліся да свайго раёну», — патлумачыў ён.

Эксперт прапанаваў будаваць новыя дамы ў тым жа раёне, што і старыя, але з большай колькасцю паверхаў і туды ўсяляць жыхароў. «Рана ці позна мы да гэтага прыйдзем, пачнем знасіць», — адзначыў сябра Рады Руху.

3 прапановы гарадскім уладам

Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы прапанаваць адміністрацыі Брэста:

— змясціць на сайце банер па грамадскіх абмеркаваннях, каб зрабіць інфармацыю больш даступнай для грамадзянаў.

— апублікаваць на сайце генплан Брэста (схему тэрытарыяльнага заніравання, асноўныя накірункі горадабудаўнічага развіцця, рэгламенты функцыянальных зонаў).

— накіраваць запыт у аддзел архітэктуры пра тэрміны карэкціроўкі генплана Брэста і пра планы па распрацоўцы праектаў дэталёвага планавання і правядзенню грамадскіх абмеркаванняў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #549 04.04.2017 15:53 @ [ нет имени ]

    Паважаныя, праблемы якімі вы пачалі займацца вельмі істотныя. Але -але.. Вы прапанавалі: "змясціць на сайце банер па грамадскіх абмеркаваннях, каб зрабіць інфармацыю больш даступнай для грамадзянаў.

    — апублікаваць на сайце генплан Брэста (схему тэрытарыяльнага заніравання, асноўныя накірункі горадабудаўнічага развіцця, рэгламенты функцыянальных зонаў).

    — накіраваць запыт у аддзел архітэктуры пра тэрміны карэкціроўкі генплана Брэста і пра планы па распрацоўцы праектаў дэталёвага планавання і правядзенню грамадскіх абмеркаванняў."

    Ці вы разумееце пра што пытаецеся? Тэрмін(Ы) карэктыроўкі генеральнага плану -рэч неістотная. Істотна- а) якасьць генеральная плану (2003) і кошты ўжо затрачаныя на карэктыроўку 2011. Істотна-праекты дэтальнай планіроўкі для месцаў дзе зараз адбываецца руйнаванне насуперак дзеячаму генеральнаму плану і без якойкольвек дэталёвай планіроўцы. Каб нешта прасіць трэба разумець навошта і што гэта дасьць грамадству, калі атрымаецца. не рабіце нічога каб з вас пасмяяліся ў тым жа гарвыканкаме.

Последние новости