Новости Аналитика

Делегация Палаты представителей посетит Польшу по приглашению Сейма

Делегация Палаты представителей посетит Польшу по приглашению Сейма

312 просмотров Минск Варшава
Эксперты полагают, что польские депутаты де-факто признали Палату представителей.

Як паведамілі ў камісіі Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах, візыт іх афіцыйнай дэлегацыі ў Польшчу пройдзе 30 студзеня — 2 лютага 2017 году. Ачоліць дэлегацыю намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Прадстаўнікоў Савету Рэспублікі ў дэлегацыі ня будзе.

Чакаецца, што беларуская дэлегацыя абмяркуе з польскімі ўладамі парлямэнцкую і рэгіянальную супрацу, эканоміку і разьвіцьцё супрацоўніцтва ў адукацыі, малы памежны рух ды шэраг іншых пытаньняў.

У камэнтары для Свабоды з нагоды гэтага візыту палітоляг, сябра Рады Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец адзначыў:

«Гэты візыт адлюстроўвае тэндэнцыю, паводле якой Палата прадстаўнікоў перастае быць інстытуцыяй беларускіх уладаў, зь якой ці пазьбягаюць кантактаў наагул, ці эўрапейскія палітыкі кантактуюць менш. І ў гэтым сэнсе відаць, што Польшча тут сьпяшаецца наперадзе іншых эўрапейскіх дзяржаваў. Пасьля двух польскіх парлямэнцкіх візытаў мы бачым візыт у адказ. Можна казаць, што польскія дэпутаты дэ-факта прызналі Палату прадстаўнікоў».

Лагвінец таксама не выключае магчымасьці арганізацыі асабістай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Польшчы:

«Пакуль можна казаць пра супрацу ўрадаў і парлямэнтаў, альбо, на мой погляд, больш дакладна, парлямэнту Польшчы з так званым парлямэнтам Беларусі. Зразумела, што візыт Анджэя Дуды ў Беларусь альбо Аляксандра Лукашэнкі ў Польшчу — гэта яшчэ больш важны крок. Я такога разьвіцьця падзеяў не выключаю пры ўмове, што дынаміка разьвіцьця польска-беларускіх дачыненьняў стане больш пазытыўнай. Для гэтага беларускім уладам трэба зьняць спрэчныя моманты, якія датычацца дзейнасьці незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.

І яшчэ тут шмат што будзе залежаць ад разьвіцьця беларуска-расейскіх стасункаў. Калі напружаньне паміж Масквой і Менскам будзе нарастаць, Лукашэнку вельмі важна будзе дамагчыся сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы».

Польска-беларускія стасункі доўгі час былі замарожаныя — ад разгону Плошчы ў Менску ў 2010-м да 2016 году, калі ў сакавіку Беларусь наведаў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Летась Беларусь наведалі дзьве парлямэнцкія дэлегацыі з Польшчы: на чале са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім у сьнежні і на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім у жніўні.

Уладзімер Глод

Источник: www.svaboda.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости