Новости Новости Беларуси

До 5 февраля Движение «За Свободу» собирает претендентов на премию Сырицы

До 5 февраля Движение «За Свободу» собирает претендентов на премию Сырицы

591 просмотр
Сейчас создается лонг-лист возможных кандидатов на получение премии имени Виктора Сырицы. До 5 февраля имена можно предложить через членов Совета Движения «За Свободу» и региональных координаторов.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. Ёй будуць уганароўвацца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны.

«Віктар быў кіраўніком баранавіцкай суполкі Руху «За Свабоду» ад 2006 году, на працягу 20 гадоў ачольваў рэгіянальны ТБМ. Ён быў натхняльнікам і арганізатарам усіх грамадскіх і культурніцкіх мерапрымстваў, душой горада, аб’ядноўваў грамадскіх актывістаў і адданых беларушчыне людзей. Віктар заўчасна адышоў ў лепшы свет у 2015 годзе. Прэмія была заснаваная, каб аддаць яму належную пашану», - распавяла сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду», каардынатар прэміі Анэля Камбалава.

Рух «За Свабоду» запрашае да сумеснага вылучэння вартых кандыдатураў: на прэмію могуць прэтэндаваць асобы, групы асобаў альбо арганізацыі з рэгіёнаў Беларусі, якія былі ініцыятарамі альбо арганізатарамі найбольш значных лакальных мерапрыемстваў на тэму беларускай гісторыі, культуры, мовы, нацыянальнага адраджэння (у тым ліку выставаў, сустрэчаў, вечарынаў, канцэртаў). Мерапрыемствы (ці іх асноўны этап) павінны былі быць праведзеныя ў 2016 годзе.

Апісанне мерапрыемства і свае кантактныя дадзеныя можна дасылаць на электронную пошту www.pyx.by@gmail.com (пасля чаго з вамі звяжацца адказная асоба для ўдакладнення інфармацыі), праз каардынатара прэміі Анэлю Камбалаву (sonce2008@mail.ru) ці праз сябраў Рады Руху і рэгіянальных каардынатараў.

Прапановы прымаюцца да 5 лютага.

Просім таксама падтрымкі ў фармаванні грашовага фонду прэміі, які складаецца з добраахвотных ахвяраванняў.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости