Новости Новости Беларуси

Янчуревич: Общественные слушания заставляют власти давать задний ход

Янчуревич: Общественные слушания заставляют власти давать задний ход

410 просмотров Минск
Представители руководства — заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Меляшкевич и член Совета Движения Виктор Янчуревич — приняли участие в работе общественной приемной депутата Палаты представителей Анны Конопацкой.

Віктар Янчурэвіч распавёў пра сабе і сваю дзейнасць. Ён адзначыў, што пачаў цікавіцца пытаннем добраўпарадкавання Мінска з 2008 году, калі балатаваўся кандыдатам у дэпутаты па Першамайскім раёне.

«Я даведаўся тады пра праблемы Севастопальскага парка, да мяне звярнуліся мясцовыя жыхары, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па ягонай абароне. Пасля гэтага прыйшлі да пытання развіцця Мінска, захавання зялёных зонаў і якасці асяродкаў жыцця», - адзначыў сябра Рады Руху «За Свабоду» і каардынатар аргкаму па стварэнню арганізацыі «Экаград».

На той момант, адзначыў ён, яны нічога не ведалі пра грамадскія слуханні і пачалі шукаць інфармацыю. На сёння сітуацыя змянілася карэнным чынам.

«У 2016 годзе ў нас былі поспехі. Гэта і ў Масюкоўшчыне, праект дэталёвай планіроўцы ў Зялёным лузе быў адпраўлены на дапрацоўку. Гэта адзінкавыя выпадкі, але яны ёсць», - адзначыў Янчурэвіч.

Ён адзначыў, што зараз не існуе празрыстага механізму, як прымаюцца рашэнні па змене твару горада, у выніку потым «на грамадскіх абмеркаваннях збіраюцца поўныя залі, людзі выходзяць на вуліцы – толькі тады ўлады даюць задні ход».

Сябра Рады Руху прапануе ўнесці змены ў парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў, а для падрыхтоўкі зменаў сабраць круглы стол экспертаў.

«Грамадства павінна атрымаць магчымасць удзельнічаць у развіцці тэрыторыяў свайго пражывання», - падкрэсліў Янчурэвіч.

У сваю чаргу, Юрый Меляшкевіч падняў пытання супрацоўніцтва камісіі Асамблеі народных прадстаўнікоў па экалогіі і экалагічнай бяспецы з дэпутатам і развіцця сітуацыі з аварыйным домам на вуліцы Асаналіева.

Фота Генадзь Верацінскі

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости