Новости Новости Беларуси

Губаревич: Гавел до последней минуты думал о белорусских политзаключенных

Губаревич: Гавел до последней минуты думал о белорусских политзаключенных

1030 просмотров Минск
Движение «За Свободу», Правозащитный центр «Весна» и БХК организовали пятый вечер памяти Вацлала Гавела.

«Гавел быў вялікім чэшскім палітыкам, але шмат значыў і для беларускага народу. Так, у апошнія хвіліны жыцця ён думаў пра беларускіх палітвязняў, накіраваўшы ім ліст са словамі падтрымкі», - адзначыў, адкрываючы вечарыну старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён таксама адзначыў падабенства ў гісторыі беларускага і чэшскага народу: абодва патрапілі пад абцасы імперыі, нацыянальныя мовы былі пад забаронай, аднак нацыянальныя эліты прадэманстравалі здольнасць да адраджэння.

«Чэхі прайшлі шлях да дэмакратыі ў 90-ых гадах, а мы, нажаль, патрапілі ў спіраль часу. Мы павінныя паўтараць урокі мінулага, каб прыйсці да таго, каб жыць у сапраўднай дэмакратычнай краіне», - заключыў Губарэвіч.

Амбасадар Чэхіі Мілан Экерт звярнуўся да гісторыі «Хартыі 77» і асобы самога Гавела. Па словах дыпламата, у Гавела была асаблівая здольнасць выклікаць пазітыўныя эмоцыі, яму не была ўласцівыя мсцівасць і каварнасць, ён прытрымліваўся маральных каштоўнасцяў, што было вельмі важна ва ўмовах несвабоднага грамадства камуністычных часоў.

«Гавел быў кім заўгодна, але толькі не звычайным чалавекам, што ў нашай звычайнай краіне незвычайна ўдвая», - падкрэсліў Экерт.

«Гавел думаў, што «Хартыя-77» будзе цікавая толькі гісторыкам, але дастаткова хутка рэжым змяніўся, і «Хартыя» стала асновай для новай дэмакратычнай дзяржавы», - адзначыў кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Па ягоных словах, для яго чэшскі прыклад – балючы. «Мы мусім аб'яднацца, магчыма, стварыць новую Хартыю, з тымі ж слоганамі і ідэямі. З тым, каб законы выконваліся, а правы шанаваліся. Нам трэба пераступіць праз нязгоду і асабістыя крыўды», - дадаў вядомы беларускі праваабронца.

«У Беларусі ствараецца міф пра Гавела, - упэўнены заснавальнік Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. - Яны нас узмацняюць».

Па ягоных словах, Гавел неаднаразова казаў, «калі займаешся палітыкай, трэба рабіць усё ў праўдзе». «Быць праўдзівым палітыкам, маральным у яго атрымалася», - падкрэсліў Мілінкевіч.

Вечарыну завяршылі віктарына, чытанні ўрыўка з п'есы Вацлала Гавела Алаізай Ярашэвіч і канцэрт Паліны Рэспублікі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Вечер памяти Гавела

Последние новости