Новости Новости Беларуси

Стартовал онлайн-сбор подписей за улицу Слуцких повстанцев

Стартовал онлайн-сбор подписей за улицу Слуцких повстанцев

637 просмотров Слуцк
Координатор Движения «За Свободу» в Минской области Виталий Амелькович инициировал сбор подписей за переименование улицы Комсомольской в улицу Слуцких повстанцев. Подпись можно поставить онлайн на ресурсе Zvarot.by.

«Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын) — значная гістарычная падзея ў гісторыі Беларусі. Лічым, што случчане, якія змагаліся за захаванне незалежнай беларускай улады на тэрыторыі Случчыны ў 1920-м годзе, маюць права быць увекавечанымі ў назве адной з вуліц горада. Да гэтага часу ў Слуцку няма як ніякага помніка, так і вуліцы, якая нагадвала б нашым нашчадкам пра гэту важную гістарычную падзею», — сказана тэксце петыцыі, падпісаць якую можна тут.

У звароце падкрэсліваецца, што «менавіта на цяперашняй вуліцы Камсамольскай знаходзіўся дом Эдварда Вайніловіча, у якім засядала Рада Случчыны і дзе было прынята гістарычнае рашэнне аб пачатку змагання супраць наступаючых на беларускія землі войскаў расійскай Чырвонай арміі».

«Лічым, што такое перайменаванне паспрыяе патрыятычнаму выхаванню ў незалежніцкім духу жыхароў Слуцка — першага горада ў нашай краіне, які збройнай сілай змагаўся за незалежнасць Беларусі», — сказана ў петыцыі.

«Збор подпісаў анлайн — гэта толькі частка нашай вялікай кампаніі, — сказаў Pyx.by Віталь Амяльковіч. — Мы ўжо сабралі 550 подпісаў, перадалі іх у Слуцкі райвыканкам. Улады цішком быццам бы правялі грамадскія слуханні, парадак іх правядзення мы абскардзілі і зараз знаходзімся ў чаканні вынікаў».

Па ягоных словах, скарга была дасланая ў Мінаблвыканкам 14 снежня 2016 года, таму рэакцыя на яе чакаецца да 14 студзеня. «На тыя слуханні нас не запрасілі, не паведамілі пра час і месца іх правядзення. Яны былі праведзеныя невядома дзе і невядома як», — нагадаў каардынатар Руху па Мінскай вобласці.

Цяпер, па ягоных словах, іх задача як мінімум дабіцца шырокага грамадскага абмеркавання перайменавання ввуліцы Камсамольскай. «Я ўпэўнены, што людзі не разумеюць, нават жыхары гэтай вуліцы, чаму менавіта яна, не ведаюць, што з ёй звязаная значная дата беларускай гісторыі», — падкрэсліў Амяльковіч.

«Я заклікаю падтрымаць гэты зварот, бо нашыя героі заслугоўваюць, каб у іх гонар была названая вуліца», — заключыў каардынатар Руху ў Мінскай вобласці.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #424 14.01.2017 00:53 @ [ нет имени ]

    Прабачце,але я лічу што вуліцу Камсамольская лепей пераіменаваць і назвацць вуліцай Эдварда" Вайніловіча",раз на гэтай вуліцы яго дом.Ён гэтага заслугоўвае,і гістарычна будзе правільна. А вуліца" Слуцкіх паўстанцаў" абавязкова патрэбная ў Слуцку,гэта гістарычная памяць. Ёсць жа шмат у Слуцку вуліц з імёнамі дзеячаў ,якія і блізка не стаялі каля Слуцка.

  • #425 14.01.2017 00:56 @ Стэла

    Слушны каментар,падтрымліваю.

Последние новости