Новости Новости Беларуси

Правоцентристы встретились с послом Франции

Правоцентристы встретились с послом Франции

723 просмотра Минск
Лидеры правоцентристской коалиции — председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич, председатель ОГП Анатолий Лебедько и сопредседатель БХД Виталий Рымашевский — обсудили ситуацию в Беларуси и отношения с ЕС с послом Франции Дидье Канессом.

Сустрэча адбылася на офісе Руха «За Свабоду». У прыватнасці ўдзельнікі паразмаўлялі пра праблемы з рэгістрацыяй NGO і партыяў у Беларусі, змены еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і палітыкі афіцыйнага Мінска у дачыненні з заходнімі партнёрамі, зніжэнне еўрааптымізму ў беларускім грамадстве, пагрозы беларускай незалежнасці.

Значная частка размовы была прысвечана эканамічным праблемам Беларусі. Правацэнтрысты падзяліліся сваім бачаннем шляхоў рэфармавання эканамічнай сістэмы, адзначыўшы сувязь эканамічных рэформаў з палітычнымі.

«Самая вялікая праблема для нас – рост расійскай прапаганды, якой беларускія ўлады не могуць нічога супрацьпаставіць. Нават у прыватныя рэгіянальныя СМІ зараз прыходзяць расійскія інвестары, якія зараз мяняюць палітыку выданняў», - адзначыў пад час абмеркавання Юрый Губарэвіч.

Ён дадаў, што зараз павысіўся еўрапесімізм беларусаў, але пры гэтым звярнуў увагу на хвалю маладых актывістаў, для якіх незалежная еўрапейская Беларусь з'яўляецца вялікай каштоўнасцю.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #415 10.01.2017 12:21 @ Wolf

    Вольга, Вы даўно ў журналістыцы... Няўжо ніхто за гэты час не падказаў, што пачынаць нататку з рускай мовы, пераходзіць на беларускую, а падпісваць зноў па-руску - крыху мавэтон? Дарэчы, прозвішча пасла на рускай пішацца "Канесс", а ў Вас "Конес" нейкі.

    Ну і сумна ад таго, што зараз для кіраўніка палітычнага руху "рост расійскай прапаганды" - гэта найвялікшая праблема... Сэнс новай, умоўна кажучы, 999-й сустрэчы з паслом замежнай дзяржавы агулам цяжка зразумець. Можа, паважаным прэтэндэнтам на ролю бел. палітыкаў часцей сустракацца з прадстаўнікамі беларускай эліты або "люду паспалітага"? :)

    1. #416 10.01.2017 14:50 @ [ нет имени ]

      1. перайдзіце на беларускую мову на сайце і праблемаў з рускамоўным лідам, не будзе.

    2. #417 10.01.2017 14:51 @ [ нет имени ]

      2. дзякуй за заўвагу па прозвішчы, выправім. 3. сустрэчы бываюць розныя, у тым ліку і з элітамі і паспалітым)

  • #418 10.01.2017 20:23 @ Wolf

    #416, дзякуй за прапанову, але хочацца ў кожным з варыянтаў бачыць тэксты, аформленыя на адной мове, - бел., рус. або англ.

    I яшчэ адна заўвага "на палях": замест каб траціць каштоўны час на парады такім, як я, мо лепей па змоўчанні ўсталяваць беларускамоўны варыянт на гал. старонцы? (Пакуль у мяне на pyx.by выскоквае версія RU.)

    1. #419 11.01.2017 01:49 @ [ нет имени ]

      усё абмяжоўваецца тэхнічнымі магчымасцямі. на сёння 95% сваіх артыкулаў на сайце беларускамоўныя, час на пераклад не заўсёды ёсць.

  • #420 12.01.2017 02:14 @ квучак

    Не з усим згодзен з вольфам. Мяне задавальняе як падаецца инфармацыя, але не задавальняе, што падаецца и як падрабязна...Чаму б не перадаць усю гутарку з паслом. Чытачам цикава было б ведаць меркаванни яго...Мяркую, што пасол не супраць публикацыи усёй гутарки... А то , як тое палитбюро, ---мы-лидэры бачце, як мы сустракаемся, а вы нам павинны давяраць.Не публикуем размову, каб не было прычыны крытыкаваць?...Перастаньце ператварацца у чыноуникау!Давайце инфармацыю цикавую для чытача, а не тую , якая вам асабиста спрыяе...--РАСШЫРАЙЦЕ ИНФАРМАЦЫЙНУЮ ПРАСТОРУ....ДАВАЙЦЕ ЦИКАВУЮ ИНФАРМАЦЫЮ З ИНШЫХ САЙТАУ, СПАСЫЛАЮЧЫСЯ НА ИХ...

  • #421 12.01.2017 02:18 @ квучак

    САЙТ АМАЛЬ ПУСТЫ, А ДЛЯ ТАКОЙ ВАЖНАЙ ПАДЗЕИ ---ГУТАРКИ З ПАСЛОМ, НЕ ХАПИЛА МЕСЦА????????????

  • #422 12.01.2017 13:22 @ Wolf

    Адказ Квучаку на #421: а можа, гутарка была пустая? Мой сціплы досвед зносін з дыпламатычнымі работнікамі, у т. л. прадстаўнікамі Ambassade de France, вымушае трымацца гэтай версіі, пакуль не даказана адваротнае...

  • #423 13.01.2017 11:36 @ Вольга

    :) Гэта была паўзакрытая сустрэча, усё, што можна было апублікаваць, апублікавана.

  • #426 14.01.2017 03:04 @ квучак

    умова пасла была---паузакрытасьць?...Сумняваюся у прафесиянализме журн... Хиба не цикава нам паразважаць...., чым дыхае пасол...? А то --- сюды не хадзи, туды хадзи...

Правоцентристская коалиция

Последние новости