Новости Новости Беларуси

Еще три члена Движения «За Свободу» оштрафованы за чествование памяти повстанцев Калиновских

Еще три члена Движения «За Свободу» оштрафованы за чествование памяти повстанцев Калиновских

525 просмотров Свислочь
На штраф в 38 базовых величин наказаны за участие в акции в Свислочи и чествование памяти повстанцев Калиновских председатель Движения «За Свободу» Юрий Губаревич, координатор Движения в Брестской области Юрий Казакевич и активист организации Вадим Бабин. Всего за акцию оштрафованы восемь членов организации.

Усе тры рашэнні былі вынесеныя Свіслацкім судом у адсутнасць падсудных.

Губарэвіч аштрафаваны на 25 базавых велічыняў 30 снежня. З такім рашэннем ён не згодны. «Дзіўна, што рашэнне было прынятае 30 снежня, хаця два месяцы з акцыі мінулі 29 снежня. Я бачу ў гэтым працэсуальнае парушэнне», — адзначыў ён сайту Pyx.by.

Акрамя таго, старшыня Руху звярнуў увагу на тое, што яму належным чынам не паведамілі пра суд, павестка яму перададзеная не была. «Суд перавысіў свае паўнамоцтвы», — дадаў Юрась Губарэвіч.

Юрый Казакевіч быў пакараны штрафам у 10 базавых велічыняў яшчэ 14 снежня, але толькі днямі атрымаў рашэнне. 30 снежня пакаралі штрафам у тры базавых і актывіста Руху «За Свабоду» Вадзіма Бабіна.

«Публічныя акцыі грамадзянаў, якія шануюць нацыянальных герояў, часцяком трапляюць пад пераслед. Вольна ў Беларусі сабе пачуваюць толькі аматары „русского мира“. Калі нехта спрабуе разгледзіць у заявах беларускіх уладаў паварот да нацыянальнай гісторыі, то такія яе дзеянні паказваюць іншае», — заключыў Губарэвіч.

Сярод асуджаных за ўдзел у акцыі ў Свіслачы як мінімум восем чалавек, акрамя вышэйназваных таксама каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван, сябры Руху Яўген Скрабутан, Васіль Клімовіч, Вітольд Ашурак, Эдуард Дмухоўскі.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости