Новости Новости Беларуси

Свидетель-омоновец: «Собрались группировка 30 человек, выступали против Максима Богдановича, читали стихи»

Свидетель-омоновец: «Собрались группировка 30 человек, выступали против Максима Богдановича, читали стихи»

1194 просмотра Минск
В суде Центрального района Минска состоялись слушания по административным делам, возбужденным в отношении председателя Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.


Юрась Губарэвіч быў адным з арганізатараў акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынка КДБ 7 лістапада і ўшаноўваў памяць паэта Максіма Багдановіча 9 снежня. Абодва мерапрыемства міліцыянты палічылі несанкцыяваным і склалі пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні.
Згодна з міліцэйскім пратаколам ад 7 лістапада, Юрась Губарэвіч прымаў актыўны ўдзел у несанкцыяваным пікетаванні каля будынка КДБ, трымаў знічку, чым парушыў Закон пра масавыя мерапрыемствы. 9 снежня з 19 да 19.15 палітык нібыта ладзіў пікет каля помніка Максіму Багдановічу, чым парушыў артыкул 10 Закона пра масавыя мерапрыемствы.
Дзве справы суддзя Вікторыя Шабуня прапанавала разглядаць на адных слуханнях.
Старшыня Руху «За Свабоду» заявіў, што лічыць удзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якую не дазволіў Мінгарвыканкам, сваім грамадзянскім абавязкам і адмовіўся ад далейшых тлумачэнняў. Наконт 9 снежня Юрась Губарэвіч адзначыў, што краіна адзначала 125-годдзе нацыянальнага класіка Максіма Багдановіча. Ён вырашыў прыйсці да помніка паэта, ускласці кветкі, запаліць знічку і пачытаць верш. З пратаколам, па ягоных словах, быў цалкам не згодны. На месцы падзей не было міліцыянтаў у форме, ніхто не папярэджваў пра адказнасць, не прасіў спыніць мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паэта.

У якасці сведкаў выступалі супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Сведка Ліноўскі паказаў, што ўдзельнікі акцыі 7 лістапада выступалі супраць КДБ. Што тычыць абвінавачанага, то ён, паводле слоў сведкі, гаварыў нейкія лозунгі, у руках трымаў мегафон.
Паказанні сведкі Вячаслава Рутчанкі прымусілі ўсміхнуцца нават суддзю. Паводле слоў сведкі, 9 снежня каля помніка Максіму Багдановіча сабралася групіроўка з 30 чалавек, якая выступала супраць класіка беларускай літаратуры, паўгадзіны чытала вершы. Урэшце сведка прызнаў, што Юрась Губарэвіч толькі чытаў верш і трымаў знічку.
Сведка Антановіч пад націскам суддзі і пытанняў падсуднага мусіў прызнаць, што міліцыянты былі ў цывільным адзенні, ніякіх прэтэнзіяў удзельнікам акцыі не выстаўлялі. Ён таксама засведчыў, што Юрась Губарэвіч толькі ушаноўваў памяць Максіма Багдановіча дэклараваннем яго верша.
Суддзя Шабуня вырашыла запатрабаваць у Мінгарвыканкаме расклад афіцыйных мерапрыемстваў па ўшанаванні 125-годдзя Максіма Багдановіча, каб прыняць канчатковае рашэнне заўтра а 14-й гадзіне.

Сам Юрась Губарэвіч не мае ілюзіяў адносна заўтрашняга прысуду:
«Лічу, у маім выпадку няма ніякага складу правапарушэння. Але любы чалавек з грамадзянскай пазіцыяй, не можа выйсці з нашага суда не пакараным. Не трэба было ламаць камедыю, а ужо сёння выносіць рашэнне. У маім выпадку яно будзе абвінаваўчым. Суддзі імітуюць справядлівы разгляд, пераносячы вынясенне прысуду на іншы дзень, нібыта каб разгледзець усе абставіны і прыняць рашэнне. Рашэнне ўжо прынятае! У нас ужо нікога не здзіўляюць выпадкі, калі караюць нават тых, хто не быў на акцыі, але на каго сфабрыкаваны пратакол».

Источник: novychas.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #406 28.12.2016 17:56 @ Wolf

    Ну во, па "справе Багдановіча" апраўдалі. Мо не варта было перажываць заўчасна? ("Суддзі імітуюць справядлівы разгляд, пераносячы вынясенне прысуду на іншы дзень, нібыта каб разгледзець усе абставіны і прыняць рашэнне. Рашэнне ўжо прынятае!")

    1. #460 19.02.2017 13:16 @ [ нет имени ]

      мо, дзякуючы таму, што перажывалі, і апраўдалі :)

  • #408 30.12.2016 02:31 @ квучак

    ГЛУПСТВА НЕЙКИЯ МЕРКАВАННИ СТРОИЦЬ---ЗАДАЧА --ТРЫМАЦЬ НАС У НАПРУЗЕ, ЗАУСЁДЫ....ЗА НАШЫ ПАДАТКИ НАС ПРЭСУЮЦЬ ---ТРЭБА ИСК ЗА НЕПРАВАМЕРНАСЬЦЬ ПРАДЪЯУЛЯЦЬ!

Последние новости