Новости Новости Беларуси

Милиция составила протокол на активиста движения «За Свободу», который не присутствовал на акции

Милиция составила протокол на активиста движения «За Свободу», который не присутствовал на акции

1061 просмотр Новогрудок
Протокол за участие в акции в честь повстанцев Калиновских составили на Максима Бабина, который в тот день не был в Свислочи.

«Міліцыянты прыехалі да мяне дадому па месцу прапіскі. Мне пазванілі бацькі, і я сам падышоў у аддзяленне. Там я сустрэўся з участковым, які прапанаваў азнаёміцца з пратаколам, паказаў раздрукоўку фота з пашпарту», — распавёў сайту Pyx.by Максім Бабін.

У пратаколе, па ягоных словах, было сказана, што ён удзельнічаў у мерапрыемстве ў Свіслачы, гэтаму ёсць нейкія сведкі.

Бабін адмовіўся падпісваць пратакол. «Я сказаў, што мяне не было на акцыі. Кажу, вось да пратаколу далучаны дыск з фота, паглядзіце фота, зразумееце, што мяне не было», — дадаў актывіст.

Але гэта, па ягоных словах, міліцыянта не ўпэўніла.

Павестка прыйшла і брату Максіма Вадзіму Бабіну, які вучыцца ў Мінску. Менавіта да яго прыходзіў супрацоўнік КДБ некалькі месяцаў таму.

«Міліцыя рыхтуе пратаколы пад капірку. З такімі выпадкамі трэба абавязкова разбірацца», — сказаў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Вадзім Леван.

Ён лічыць гэта запужваннем актывістаў і кажа, што міліцыянтаў, якія складаюць падобныя пратаколы трэба прыцягваць да адказнасці.

Падобная гісторыя адбылася ў Мастах. Актывіст Руху «За Свабоду» з Мастоў Васіль Клімовіч сёлета не змог паехаць у Свіслач на ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскіх. Аднак гэта не перашкодзіла суду аштрафаваць яго на 9 базавых велічыняў (189 рублёў) за ўдзел у акцыі. 22 снежня Гродзенскі абласны суд разгледзіць скаргу на гэтае рашэнне.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Год Калиновского

Последние новости