Новости Новости Беларуси

Онлайн-петиция в поддержку «Белсата» собрала более 600 подписей

Онлайн-петиция в поддержку «Белсата» собрала более 600 подписей

1732 просмотра Минск Варшава
Движение «За Свободу» запустило сегодня сбор подписей под онлайн-петицией в поддержку сохранения телеканала «Белсат». За пять часов она собрала 650 подписей.

«Мы хацелі б выказаць заклапочанасць у сувязі з інфармацыяй, якая з’явілася ў польскіх СМІ, пра планы істотна скараціць фінансаванне тэлеканала „Белсат“ Міністэрствам замежных спраў, а таксама адмовіцца ад вяшчання на беларускай мове», — сказана ў петыцыі.

На практыцы, лічаць у арганізацыі, «такія змены будуць азначаць закрыццё „Белсату“, адзінага незалежнага беларускамоўнага тэлеканалу», «такім чынам, насельніцтва Беларусі застаецца на разарванне прапагандысцкіх СМІ, залежных ад рэжымаў у Мінску і Маскве».

Сведчаннем высокіх стандартаў працы «Белсату» з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды ад польскіх і еўрапейскіх інстытутаў, а ў Беларусі журналісты тэлеканала неаднаразова станавіліся ахвярамі пераследу з боку ўладаў, нагадалі ў петыцыі.

«Мы, гледачы „Белсата“, звяртаемся да ўлады і польскага народу захаваць тэлеканал „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, у адпаведнасці з лозунгам, які яднаў нашы народы на працягу многіх стагоддзяў: „За вашу і нашу свабоду!“», — заключылі аўтары петыцыі.

На момант публікацыі, пад петыцыяй пакінулі свае подпісы 650 чалавек.

«Высокая актыўнасць карыстальнікаў Інтэрнэту, якія працягваюць падпісвацца пад петыцыяў, указвае на тое, што тэлеканал „Белсат“ — сапраўды важны праект, яго глядзяць і ведаюць. Спадзяюся, што кіраўніцтва Польшчы прыслухаецца да галасоў гэтых людзей», — пракаментаваў старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Паралельна Рух «За Свабоду» праводзіць і збор подпісаў і па-за межамі Інтэрнэту. У прыватнасці, свой подпіс можна пакінуць на офісе арганізацыі ў рэгіянальных каардынатараў. Жадаючыя таксама могуць спампаваць бланк і працягваць збор подпісаў самастойна.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости