Новости Новости Беларуси

Юрий Губаревич: Деятельность против независимости Беларуси подпадает под уголовное преследование

Юрий Губаревич: Деятельность против независимости Беларуси подпадает под уголовное преследование

880 просмотров Минск
Руководитель движения «За свободу» Юрий Губаревич выразил свое отношение к аресту белорусскими спецслужбами пророссийских журналистов.

Юрась Губарэвіч: Я лічу, што любая дзейнасць, якая скіравана супраць незалежнасці краіны, трапляе пад крымінальны пераслед. Гэта парушэнне і Канстытуцыі, і крымінальнага заканадаўства, бо ў артыкулах аўтараў былі заклікі да інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі.

Хаця дакладна не магу сказаць, ці варта было за гэта змяшчаць пад варту. Але ў любым выпадку такія дзеянні і такія заклікі недапушчальныя, хто б не заклікаў да страты незалежнасці ці непрызнання статуса Беларусі, як незалежнай дзяржавы.

РР: Сітуацыю каментуюць шмат, знаходзяцца і такія, хто параўноўвае гэтую справу і справу блогера Эдуарда Пальчыса, якога не так даўно судзілі за антырасейскія артыкулы…

Юрась Губарэвіч: Вельмі недарэчнае параўнанне, бо якраз Пальчыс і папярэджваў пра пагрозу такіх прарасейскіх заклікаў, пра пагрозу развязвання магчымай гібрыднай вайны ў дачыненні да Беларусі.

А дзейнасць прарасейскіх журналістаў – якраз і была часткай інфармацыйнай вайны, якая рабілася свядома, за грошы і па замове.

Кастусь Заблоцкі

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости