Новости Новости Беларуси

Христофору Желяпову вынесено предупреждение за бело-красно-белый флаг

Христофору Желяпову вынесено предупреждение за бело-красно-белый флаг

885 просмотров Витебск
Судья Владимир Цариков признал член Совета Движения «За Свободу» Христофора Желяпова виновным в нарушении порядка проведения массовых мероприятий во время возложения цветов к памятнику Владимиру Короткевичу.


Каля помніка Уладзіміру Караткевічу у Віцебску гараджане, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду», адзначылі 86-я ўгодкі з дня нараджэння знакамітага пісьменніка і земляка. Хрыстафора Жаляпава, які адзіны прыйшоў да помніка з бел-чырвона-белым сцягам, апавясцілі пра распачатую адміністрацыйную справу, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі несанкцыянавага пікету.

«Мы даказалі з цытаваннем законаў, што самога факту пікетавання не было. Можа, суддзя зразумеў, што гэта было ўскладанне кветак», - сказаў сайту Pyx.by Хрыстафор Жаляпаў.

Ён адзначыў, што калі разглядаць ускладанне кветак як пікет, то удзельнікаў было 15 чалавек, і незразумела, чаму судзілі толькі яго аднаго. Тым болей, што іншыя актывісты пацвердзілі, што Жаляпаў не быў арганізатарам акцыі.

«Я заявіў, што гэта палітычная справа. Я не разумею, чаму па Віцебску ездзяць машыны з расійскімі трыкалорамі, і ім ніхто не замінае дэманстраваць сваю прыхільнасць да Расіі. А я не магу паказаць сваю любоў і прыхільнасць да Беларусі з нашым нацыянальным сцягам», - адзначыў сябра Рады Руху.

У выніку суддзя прызнаў Жаляпава вінаватым, але прысудзіў яму мінімальнае магчымае пакаранне адміністрацыйнае папярэджанне.

Сябра Рады Руху лічыць, што гэты прысуд не сведчыць пра лібералізацыю. «За выкарыстанне сцягу не б'юць не рвуць, як 4-5 гадоў таму. Але лібералізацыя да Віцебску не дайшла, калі кіраўнік складае пратакол выключна таму, што я быў са сцягам», - патлумачыў Жаляпаў.

Прысудам ён не задаволены. «Я разумею, што гэта палітычны працэс. Палітычны працэс павінен прызнаць, што я маю рацыю і магу хадзіць з бел-чырвона-белым сцягам, дзе пажадаю. А такім прысудам яны мяне гэтага права пазбаўляюць», - падкрэсліў сябра Рады Руху «За Свабоду».

Сэнсу абскарджваць прысуд Жаляпаў не бачыць.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости