Новости Новости Беларуси

Празднование 125-летия Богдановича общественностью прошло под усиленным контролем милиции

Празднование 125-летия Богдановича общественностью прошло под усиленным контролем милиции

1288 просмотров Минск
Более 20 человек приняли участие в литературных чтениях к 125-летию поэта Максима Богдановича по призыву председателя Движения «За Свободу» Юрия Губаревича.

«Вялікую ўвагу дзяржава надае чужынцам, часцяком забываючыся на беларускіх нацыянальных герояў, тых асобаў, якія паспрыялі станаўленню беларускай нацыі. Максім Багдановіч адзін з такіх выбітных людзей», — звярнуўся Юрась Губарэвіч да прысутных.

Старшыня Руху «За Свабоду» падкрэсліў, што Багдановічу лёсам быў адведзены вельмі кароткі век — 25 год — «але за гэты час гэты малады чалавек зрабіў столькі, колькі шмат хто не зробіць за ўсё жыццё».

«Ён той чалавек, які паспрыяў фармаванню літаратурнай беларускай мовы і разуменню беларусамі сабе як нацыі», — дадаў Губарэвіч.

Удзельнікі свята пад нацыянальнымі сцягамі прачыталі нізку вершаў Багдановіча, усклалі кветкі і запалілі знічкі ля помніка.

За чытаннямі назіралі ля 10 чалавек у цывільным, але пратаколаў на ўдзельнікаў не складалі.

«Акрамя афіцыйных, я б нават сказаў афіцыёзных мерапрыемстваў, не меншае права на святкаванне важных датаў мае права грамадскасць. Абуральна, што літаратурныя чытанні адбываюцца ў Мінску пад такім пільным наглядам праваахоўных органаў», — пракаментаваў акцыю сайту pyx.by Губарэвіч.

Пасля завяршэння акцыі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч правёў для ўсіх ахвотных экскурсію па Мінску.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости